viasna on patreon

КГБ праводзіць ператрус у рэдакцыі газеты «День» і памяшканьні фонду імя Льва Сапегі

2004 2004-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Гарадзенскай управы КГБ уварваліся ў памяшканьне Культурна-асьветнага фонду "Бацькаўшчына" на вул. К.Маркса, 11, дзе месьціцца гарадзенскае прадстаўніцтва газэты "Дзень" і рыхтуецца інтэрнэт-газэта "Пагоня". Зараз (17.25) яны праводзяць ператрус. Фонд узначальвае рэдактар газэты “День” Мікола Маркевіч. У памяшканьні знаходзіцца журналіст Павал Мажэйка, якому кагэбісты забараняюць адказваць на тэлефонныя званкі.

Афіцэры КГБ зайшлі таксама ў прыватную кватэру на вуліцу Урублеўскага, заявіўшы, што ім трэба гарадзенская філія Фонду імя Сапегі, і пачалі ператрус, забараніўшы прысутным там Віктару Сазонаву, Уладзіміру Хільмановічу, Сяргею Лушчыку, сябрам Партыі БНФ Міколу Лемяноўскаму й Сяргею Мальчыку (кіраўнік абласной арганізацыі) пакідаць памяшканьне. У абодвух памяшканьнях кагэбісты зьбіраюць электронныя носьбіты інфармацыі й дакумэнты, -- паведамляе Хартыя-97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства