viasna on patreon

У Гомелі за паклёп і абразу Аляксандра Лукашэнкі судзяць Ігара Казубава

2024 2024-01-11T09:52:44+0300 2024-01-11T11:04:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazubau-igar.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казубаў. Фота з сацыяльных сетак.

Ігар Казубаў. Фота з сацыяльных сетак.

Гомельскі абласны суд 11 студзеня ў закрытым рэжыме пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара Навабеліцы, кухара Ігара Казубава. Мужчыну вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).

Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Багінскі, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі тым, хто патрапіў пад палітычны пераслед.

Па інфармацыі праваабаронцаў, раней Казубава затрымлівалі па адміністрацыйным артыкуле: 8 чэрвеня 2023 года за выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў ( арт. 19.11 КаАП) яго судзілі ў Навабеліцкім судзе Гомеля.

У сацыяльных сетках Ігара даволі шмат пастоў і паведамленняў пра беларускіх сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Таксама ён быў сярод 500 падпісантаў у 2019 годзе звароту да тагачаснай прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце, які датычыў перапахавання парэшткаў паўстанцаў 1863—1864 гадоў, павешаных царскімі ўладамі.

Падтрымаць Ігара: СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003. Ігар Валер’евіч Казубаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства