Заява аб прызнанні 16 чалавек палітычнымі зняволенымі
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
20 снежня 2023 г.
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і да т. п. у якасці сацыяльных груп, што падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.
Мы настойваем на недапушчальнасці ўжывання закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і ў стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні ды іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.
У адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, кожны мае права ў час разгляду любога прад'яўленага яму крымінальнага абвінавачвання на справядлівае і публічнае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом. Суды маюць права не дапускаць усю публіку або частку яе па меркаваннях маралі, грамадскага парадку або дзяржаўнай бяспекі ў дэмакратычным грамадстве, або калі таго патрабуюць інтарэсы прыватнага жыцця бакоў, або — у той меры, у якой гэта, на думку суда, строга неабходна, — пры асаблівых абставінах, калі публічнасць парушала б інтарэсы правасуддзя. У выпадку адсутнасці такіх выключных абставінаў, разбіральніцтва павінна быць адкрытым для шырокай публікі, уключна з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, і не павінна, напрыклад, абмяжоўвацца пэўнай катэгорыяй асоб. Нават у тых выпадках, калі публіка пазбаўленая доступу на судовае разбіральніцтва, судовая пастанова, уключна з асноўнымі высновамі, доказамі і прававой аргументацыяй, павінна быць аддадзена галоснасці. Гэтыя патрабаванні не выкананыя судом у справе названых асоб, што само па сабе магло б вызначыць стаўленне праваабаронцаў да вынікаў яе разгляду.
Нам вядома аб асуджэнні:
Андрэя Цалюка ў закрытым судовым пасяджэнні па арт. 130, 188, 203-1, 367, 368, 369, 370 Крымінальнага кодэкса па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады, А. Лукашэнкі, паклёпе, паклёпе на А. Лукашэнку, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Сяргея Грыцэні ў закрытым судовым пасяджэнні па арт. 130 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Аляксандра Жандорава па арт. 130 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці ў каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Івана Пуздрова паводле арт. 369, 368, 130 КК паводле абвінавачвання ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці ў каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Вадзіма Саскаўца па арт. 130 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці ў каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Сяргея Навумчыка па арт. 130 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці ў каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Андрэя Сініцкага па арт. 364, 369, 368, 391, 130 КК па абвінавачванні ў пагрозах супрацоўнікам органаў унутраных справаў, абразе прадстаўніка ўлады, А. Лукашэнкі і суддзі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці ў каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Дзмітрыя Удалеева ў закрытым судовым пасяджэнні па арт. 369, 368, 130 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Мікалая Амельчанку па арт. 130, 367, 203-1, 361-4 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, паклёпе на А. Лукашэнку, незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;
Максіма Фралова паводле арт. 342, 368, 369, 130 КК паводле абвінавачвання ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці ў каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Таццяны Трафімчык паводле арт. 130, 366, 367, 368 КК паводле абвінавачвання ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, пагрозах службовай асобе, паклёпе на А. Лукашэнку, абразе А. Лукашэнкі ў каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Івана Кашко па арт. 130, 366, 367, 368, 370 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, пагрозах службовай асобе, паклёпе на А. Лукашэнку і яго абразе, здзеку з дзяржаўных сімвалаў у каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Аляксея Маеўскага паводле арт. 364, 369, 130 КК паводле абвінавачвання ў пагрозах службовым асобам і абразе прадстаўніка ўлады, распальванні іншай сацыяльнай варожасці за каментары — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Аляксея Кавалёва па арт. 130, 342, 361, 361-1, 366, 368, 369 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да санкцый у дачыненні да ўладаў, удзеле ў экстрэмісцкай дзейнасці, пагрозах у дачыненні да службовай асобы, абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі ў каментарах — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Андрэя Лаўрыновіча ў закрытым судовым пасяджэнні па арт. 130 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Уладамі неабгрунтавана ўжываецца ўтрыманне пад вартай у адсутнасць дастатковых падстаў для прымянення меры стрымання, якая абмяжоўвае асабістую свабоду: як адзначае Камітэт па правах чалавека ААН, "утрыманне пад вартай у выглядзе меры стрымання павінна быць разумным і неабходным у любых абставінах". "Утрыманне пад вартай асоб, што чакаюць суда, павінна быць выключэннем, а не правілам... вызваленне ад такога ўтрымання пад вартай можа ставіцца ў залежнасць ад прадстаўлення гарантый яўкі на суд, яўкі на судовае разбіральніцтва ў любой іншай яго стадыі і (у выпадку неабходнасці) яўкі для выканання прысуду. Гэтая прапанова тычыцца асоб, якія чакаюць судовага разбору па крымінальным абвінавачванні, гэта значыць пасля прад'яўлення абвінавачвання, але аналагічнае патрабаванне, якое ахоплівае перыяд да прад'яўлення абвінавачвання, выцякае з забароны адвольнага арышту... Прымяненне дасудовага ўтрымання пад вартай у дачыненні да падазраваных і абвінавачаных не павінна быць агульнай практыкай. Заключэнне пад варту павінна быць заснаванае на прынятым у кожным канкрэтным выпадку рашэнні аб тым, што яно абгрунтаванае і неабходнае з улікам усіх абставінаў для такіх мэтаў, як папярэджанне ўцёкаў, ўмяшання ў працэс збірання доказаў або рэцыдыву злачынства... Адпаведныя фактары павінны быць прапісаныя ў законе і не мусяць утрымліваць расплывістыя і шырокія стандарты, такія як "грамадская небяспека"... дасудовае ўтрыманне пад вартай павінна прымяняцца не на аснове магчымага прысуду, а на аснове вызначэння неабходнасці ў гэтай меры стрымання".
Так, нам вядома пра працяглае ўтрыманне пад вартай Кірыла Крошкіна па арт. 130 КК па абвінавачванні ў распальванні сацыяльнай варожасці.
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хоць бы адзін з наступных фактараў:
- a) пазбаўленне волі было ўжытае ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных пактам або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;
- d) асоба пазбаўлена волі выбіральна ў параўнанні з іншымі асобамі.
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Андрэя Цалюка, Сяргея Грыцэні, Аляксандра Жандарава, Івана Пуздрова, Вадзіма Саскаўца, Сяргея Навумчыка, Андрэя Сініцкага, Дзмітрыя Удалеева, Мікалая Амельчанкі, Максіма Фралова, Таццяны Трафімчык, Івана Кашко, Аляксея Маеўскага, Аляксея Кавалёва, Андрэя Лаўрыновіча, Кірыла Крошкіна з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі. Мы патрабуем ад уладаў Беларусі:
- перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітвязняў прысуды і выбраныя меры стрымання пры захаванні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, што паўплывалі на кваліфікацыю ўчынкаў, від і памер пакарання;
- вызваліць названых палітвязняў, ужыўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;
- неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Прававая ініцыятыва;
Human Constanta;
Беларускі Хельсінкскі Камітэт;
Lawtrend;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Беларускі ПЭН;
Беларуская асацыяцыя жуналістаў.