viasna on patreon

Піццаёлу з Гародні асудзілі на пяць год за заклікі да масавых беспарадкаў

2023 2023-10-20T22:07:27+0300 2023-10-21T09:42:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/botvich-s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ботвіч. Фота з сацыяльных сетак.

Сяргей Ботвіч. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд піцаёлу  гарадзенскай піцэрыі Сяргею Ботвічу, абвінаваціўшы яго ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, прадстаўнік абвінавачання  Краўчук.

Судовы працэс пачаўся яшчэ 16 траўня і доўжыўся да 25 жніўня. Прысуд стаў вядомы толькі зараз.

Ботвіча затрымалі напачатку студзеня 2023 года і змясцілі ў СІЗА.

Тады ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, з’явіўся ролік з затрыманнем супрацоўнікамі ГУБАЗ і АМОН жыхара Гародні, які нібы адміністраваў дваровыя чаты, сярод якіх "Гродно Центр 97%"; удзельнічаў у пратэстных мітынгах і заклікаў іншых удзельнічаць у іх, а таксама прымяняць гвалт у дачыненні да міліцыянтаў, даслоўна, “паліць аўтазакі”.

Па матэрыялах абвінавачання, Сяргей Ботвіч, у мэсэнджары "Telegram", будучы актыўным удзельнікам чата “Гародня 97%", "з мэтай арганізацыі масавых беспарадкаў, узбуджаючы ў карыстальнікаў мэсэнджара "Telegram" рашучасць удзелу ў масавых беспарадках… ажыццяўляў перапіску ў асабістым чаце з неўстаноўленым карыстальнікам аб неабходнасці ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці, транспартных сродкаў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, падпаламі, гатоўнасці выкарыстання пры здзяйсненні злачынных дзеянняў бутэлек з запальнай сумессю (кактэйль Молатава), пры гэтым не давёў свой злачынны намер, накіраваны на арганізацыю масавых беспарадкаў да канца”.

Сяргей у судзе сваю віну прызнаў часткова, а вось прадстаўнік лінгвістычнай эксперызы— дацэнт кафедры рускай філалогіі мясцовага універсітэта А. патлумачыла суду, што пакінутыя ім каментары ў сукупнасці з каментарамі, размешчанымі да і пасля складзеных ім тэставых паведамленняў, падахвочваюць да новых відаў пратэсту, грубага і жорсткага сілавога іх вырашэння.

Суд прызначыў Ботвічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства