viasna on patreon

Палітзняволеную жыхарку Баранавіцкага раёна асудзілі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку

2023 2023-09-25T08:38:53+0300 2023-09-25T08:46:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 17 жніўня вынесены прысуд 36-гадовай палітзняволенай жыхарцы вёскі Скробава Святлане Баканавай. Ян абвінавацілі нібыта ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс вёў суддзя Мікалай Кміта.

Святлану Баканаву затрымалі 17 траўня 2023 і першапачаткова асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП за "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць", пасля гэтага, 25 траўня, на яе была заведзеная крымінальная справа за абразу Лукашэнкі.

Па матэрыялах абвінавачання, Святлана Баканава на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” нібыта "размясціла публікацыю і відэазапіс з застаўкай, якія змяшчаюць загадзя ілжывыя звесткі пра Аляксандра Лукашэнку, спалучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў, такіх як “забойства”, “здрада дзяржаве”, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і дыскрэдытуюць яго аўтарытэт у вачах грамадскасці".

Суд прызначыў Святлане пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мабільны тэлефон жанчыны канфіскаваны ў даход дзяржавы.

А ўжо 8 верасня МУС унёс яе прозвішча ў спіс “Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Падтрымайце Святлану паштоўкай альбо лістом: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В, Святлане Генадзьеўне Баканавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства