viasna on patreon

У Мінску затрымалі экс-дэпутатку Алену Анісім

2023 2023-05-17T23:38:40+0300 2023-05-17T23:38:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anisim_2102.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутатка Алена Анісім. Фота: Еўрарадыё

Дэпутатка Алена Анісім. Фота: Еўрарадыё

Як паведамляе "Еўрарадыё", экс-дэпутатку і старшыню "Таварыства беларускай мовы" затрымалі на працоўным мемцы ў Акадэміі навук. Гэта адбылося 17 траўня.

"Наша крыніца асабіста не бачыла момант затрымання. Пра тое, што прыходзілі менавіта па Анісім, яна даведалася ад калег пасля заканчэння «маскі-шоў»", – піша Еўрарадыё.

Алена – беларуская мовазнаўца і старшыня зліквідаванага ўладамі ў 2021 годзе Таварыства беларускай мовы.

Інфармацыя будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства