viasna on patreon

1000 дзён дзяржаўнага тэрору ў Беларусі

2023 2023-05-05T18:38:38+0300 2023-05-10T12:23:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/100days_terror.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу дасягнулі рэкорднага ўзроўню. Таму нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco яшчэ раз заклікае ганаровых консулаў Беларусі ў Германіі і Швейцарыі неадкладна падаць у адстаўку. Злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя ў Беларусі, павінны быць перададзеныя на разгляд спецыяльнага трыбунала. 

Прайшло 1000 дзён з моманту беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і жорсткага падаўлення масавых пратэстаў. З пачатку агульнанацыянальных выступаў за свабоду і дэмакратыю, паводле звестак Праваабарончага цэнтра "Вясна", было арыштавана больш за 38 000 чалавек. У перыяд з 2020 па 2023 год агулам больш за 2240 чалавек былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. У турмах Беларусі дагэтуль знаходзяцца 1500 з іх, уключаючы Алеся Бяляцкага, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года і кіраўніка "Вясны". Сумарны тэрмін усіх цяпер зняволеных у турму па палітычных прычынах складае 5300 гадоў — такі сумны рэкорд.

"Вось ужо 1000 дзён мы з'яўляемся сведкамі злачынства супраць чалавечнасці: захопу закладнікаў і катаванняў тысяч нявінных людзей рэжымам Лукашэнкі, якому ўдаецца заставацца ва ўладзе толькі з ласкі Пуціна. Еўрапейскія дэмакратыі не павінны больш трываць гэта і павінны нарэшце распачаць рашучыя дзеянні супраць Лукашэнкі і яго банды. Для гэтага міжнародная супольнасць павінна стварыць спецыяльны трыбунал, каб прыцягнуць Лукашэнку і ўсіх яго памочнікаў і памагатых да адказнасці за іх злачынствы. Як сябра Рады Бяспекі ААН, Швейцарыя павінна падняць пытанне аб разбуральнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі", — кажа прэзідэнт Libereco Швейцарыі Ларс Бюнгер.

Больш за сто тысяч чалавек пакінулі Беларусь

Паводле справаздачы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ад сакавіка 2023 года, у Беларусі здзяйсняюцца сістэматычныя, шырока распаўсюджаныя і сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, некаторыя з якіх могуць быць расцэненыя як злачынствы супраць чалавечнасці. Згодна з дакладам ААН, не менш за 100 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць Беларусь і шукаць абароны за мяжой пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. З таго часу яны не могуць вярнуцца ў краіну з-за пагрозы адвольнага затрымання, жорсткага абыходжання ў зняволенні і несправядлівых судовых разглядаў.

У апошнія тыдні Libereco атрымала некалькі трывожных паведамленняў аб становішчы палітычных зняволеных:

  • З сярэдзіны лютага жонка сацыял-дэмакрата Мікалая Статкевіча не атрымлівае ніякіх звестак ад свайго мужа, які, меркавана, пазбаўлены права на перапіску і зносіны.
  • Былога кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка спатрэбілася шпіталізаваць пасля таго, як яго меркавана жорстка збілі ў турме.
  • А Раман Пратасевіч, чый рэйс авіякампаніі Ryanair быў прымусова пасаджаны ў Мінску ў 2021 годзе, на гэтым тыдні быў прысуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Ганаровыя консулы павінны сысці ў адстаўку

Нягледзячы на шырока дакументаваныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і прамую падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, чацвёра з сямі былых ганаровых консулаў у Нямеччыне і Швейцарыі па-ранейшаму прадстаўляюць рэжым Лукашэнкі. Адразу ж пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года два ганаровыя консулы ў Германіі і адзін ганаровы консул у Швейцарыі падалі ў адстаўку. Зусім нядаўна, у студзені 2023 года, падаў у адстаўку беларускі ганаровы консул у Ліхтэнштэйне. Аднак беларускі рэжым працягваюць афіцыйна прадстаўляць Герман Аляксандр Бейлер і Андрэй Нажэскін (Швейцарыя), а таксама Марцін Шродэр і Франк Косік (Германія).

"Гэтыя чатыры джэнтльмены па-ранейшаму трымаюцца за свае пасады ганаровых консулаў Рэспублікі Беларусь у Германіі і Швейцарыі. Іх маральны компас, відавочна, цалкам зламаўся. У мяне няма іншага тлумачэння таму факту, што яны дагэтуль не сышлі са сваіх прадстаўнічых пасад амаль праз тры гады пасля жорсткага падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі і больш чым праз год пасля расейскага ўварвання ва Украіну, якое адбылося пры падтрымцы рэжыма Лукашэнкі. Libereco заклікае ўсіх чатырох беларускіх ганаровых консулаў неадкладна падаць у адстаўку і выразна дыстанцыявацца ад злачыннага рэжыму Лукашэнкі", — заяўляе дырэктар Libereco Германіі Марка Фібер.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства