viasna on patreon

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну асудзілі на тры з паловай гады калоніі

2023 2023-03-10T13:39:11+0300 2023-03-10T13:39:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/natallja-dulina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім абласным судзе 10 сакавіка асудзілі палітзняволенную Наталлю Дуліну паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.

Наталля была затрымана на пачатку кастрычніка 2022 г. у межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі паводле палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулаў.

У сярэдзіне лістапада 2022 г. стала вядома, што Наталлю абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК.

Наталля Дуліна — былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады. Яна падтрымала забастоўку і пратэсты студэнтаў. 

Пазней стала вядома, што суд над Наталляй Дулінай зрабілі закрытым. Таму падрабязнасці справы невядомыя.

Вы можаце падтрымаць Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства