viasna on patreon

Мужа і жонку Шафранскіх асудзілі ў Мінску па "народным" артыкуле

2023 2023-03-06T11:27:56+0300 2023-03-06T11:32:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savecki-sud-minsk-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Савецкага раёна Мінска.

Суд Савецкага раёна Мінска.

Праваабаронцам стаў вядомы прысуд, вынесены судом Савецкага раёна Мінска мужу і жонцы Шафранскім – Арцёму і Святлане. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.

Вядома, што Арцём да затрымання працаваў мэнеджарам па продажах у камерцыйнай фірме, а Святлана з’яўлялася начальнікам аддзела гандлёвага прадпрыемства.

Сямейнікаў затрымалі 6 кастрычніка 2022 года, Арцём да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска, Святлану адпусцілі да суда пад залог у суме 9 600 рублёў.

Па матэрыялах абвінавачання Арцём і Святлана Шафранскія пад час нядзельнай акцыі пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі на праспекце Пераможцаў, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго вышэйпаказаныя дзеянні пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту.

Сваю віну ў судзе Арцём і Святлана прызналі цалкам.

Суд, які адбыўся 10 студзеня, прызначыў ім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў (“хатняя хімія”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства