viasna on patreon

Палітзняволенаму прысудзілі 1 год і 9 месяцаў калоніі па “справе Зельцэра”

2022 2022-12-08T13:24:24+0300 2022-12-08T14:04:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minski-haradski-sud_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 7 снежня асудзілі палітзняволенага Аляксандра Лобана паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Брысіна асудзіла Аляксандра на 1 год і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Аляксандра Лобана затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.

Аляксандр на момант абвяшчэння прысуду адбыў прызначаны тэрмін у СІЗА, таму яго выпусцілі на волю ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства