viasna on patreon

Кіроўцу з Гомеля асудзілі да двух гадоў калоніі

2022 2022-09-08T17:49:08+0300 2022-09-09T10:57:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasiakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 верасня 2022 года падчас закрытага судовага пасяджэння вынесены прысуд жыхару Гомеля Міхаілу Касякову.

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 ("Абраза Лукашэнкі") і арт. 370 ("Здзек з дзяржаўных сімвалаў"). Прысуд агучыў суддзя Яўген Шаршнёў.

Паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса Касякова асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса — да трохмесячнага арышту. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова мужчыну прызначаныя два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.  

Міхаіла Касякова затрымалі ў ліпені 2022 года. Вядома, што ён працаваў кіроўцам на прадпрыемстве "Гомельшкло". У праўладных пабліках з'яўлялася відэа затрымання Міхаіла, дзе сам мужчына распавядае, што нібыта выклаў у аднакласніках фота Лукашэнкі ў "непрыстойнай форме". А ў праўладным пабліку мужчыну абвінавацілі яшчэ і ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства