viasna on patreon

"Вінаватым сябе не прызнаў": тры гады калоніі прысудзілі маладзечанцу за абразу прэзідэнта і прадстаўнікоў улады

2022 2022-07-21T17:49:38+0300 2022-07-21T18:04:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alekseevski_sergej-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Алексяеўскі

Сяргей Алексяеўскі

Мінскі абласны суд у закрытым пасяджэнні вынес абвінаваўчы прысуд жыхару Маладзечна Сяргею Алексяеўскаму, абвінавачанаму ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе прэзідэнта і прадстаўнікоў улады.

Справу разглядала суддзя Алена Міснік.

Алексяеўскага затрымалі 1 кастрычніка 2021 года і да суда ўтрымлівалі ў следчай турме №8 Жодзіна.

Па матэрыялах абвінавачання, палітзняволены Сяргей Алексяеўскі, з чэрвеня 2020 года па верасень 2021 года з дапамогай  электронных прылад “размясціў у розных агульнадаступных групах сацыяльнай сеткі "Вконтакте" каментары, накіраваныя на стварэнне ў аўдыторыі ілжывага ўяўлення аб нелегітымнасці дзеянняў праваахоўнага блока пры выкананні службовых абавязкаў, узбуджэнне нянавісці, сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце прыналежнасці да прафесіі".

Ён жа ў названай сацыяльнай сетцы публічна абразіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых прадстаўнікоў улады. Усе гэтыя каментары былі пакінутыя пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.

Падчас папярэдняга следства і ў судовым пасяджэнні Алексяеўскі вінаватым сябе не прызнаў.

Аднак, з улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда 13 ліпеня пастанавіла абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 130, арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь жыхару Маладзечна па сукупнасці злачынстваў прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

20 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Сяргея Алексяеўскага ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства