Прадпрымальніку, які распрацаваў прыкладанне для распаўсюджвання інфармацыі аб сілавіках, прад’яўленае абвінавачанне
Прадпрымальніку, які распрацаваў прыкладанне для незаконнага распаўсюджвання інфармацыі аб сілавіках, прад’яўленае абвінавачанне
Завяршылася папярэдняе следства ў дачыненні да 32-гадовага жыхара Мінскай вобласці, які працаваў індывідуальным прадпрымальнікам у сферы высокіх тэхналогій. Яму прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных некалькімі артыкуламі Крымінальнага кодэкса:
- ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
- арт. 361 (публічныя заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі);
- ч. 3 арт. 130 (спрыянне ў распальванні варожасці і варажнечы).
Паводле інфармацыі следства, у верасні 2020 года жыхар Мінскай вобласці "распрацаваў прыкладанне для дэананімізацыі прадстаўнікоў улады. Акрамя таго, яно дазваляла фіксаваць кампаніі, якія падтрымліваюць дзеючы канстытуцыйны лад. Прыкладанне можна было спампаваць на мабільныя прылады пад кіраваннем Android праз краму Google Play. Акрамя таго, абвінавачваны стварыў аналагічны сайт. Гэтыя рэсурсы ў перыяд іх функцыянавання аж да верасня 2021 года ў аўтаматычным рэжыме капіявалі інфармацыю, якая размяшчалася ў экстрэмісцкіх Telegram-каналах і тычылася прыватнага жыцця і персанальных дадзеных супрацоўнікаў розных ведамстваў. У прыватнасці, органаў унутраных спраў, судоў, дзяржаўных органаў улады і іншых".
Дадатак змяшчаў функцыю пошуку па прозвішчы, імені і імені па бацьку, а таксама месца працы.
Акрамя таго, фігурант справы, прозвішча якога пакуль невядомае, актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Менска. У справе задакументаваныя два такія факты. Следчыя атрымалі неабвержныя доказы, што на названых рэсурсах фігурант размяшчаў публічныя заклікі, якія былі накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Мужчына мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, халасты, раней не судзімы, але прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР і падатковага заканадаўства.