viasna on patreon

Палітвязня Жылінскага асудзілі да трох гадоў калоніі Дапоўнена

2022 2022-07-21T16:07:00+0300 2022-07-21T16:34:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhylinski_vitali.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе сёння, 18 ліпеня, агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Жылінскаму. Яго справу па арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса разглядалі з 12 ліпеня. У выніку суддзя Наталля Бугук асудзіла палітвязня да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

43-гадовага Віталя Жылінскага затрымалі 13 студзеня ў межах арт. 342 КК і змясцілі пад варту. Праз паўгода за кратамі справу Віталя перадалі ў суд, але дадалі яшчэ адзін артыкул Крымінальнага кодэкса — 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Дапоўнена абвінавачванне.

Паводле версіі абвінавачвання, Віталь Жылінскі "неаднаразова ў жніўні-верасні 2020 года ў складзе групы асоб перасоўваўся па праезных частках праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, Пушкіна, вуліц Максіма Багдановіча і Якуба Коласа ў Мінску, публічна выкрыкваючы лозунгі. У выніку супрацьпраўных дзеянняў было блакіравана транспартнае паведамленне ў сталіцы, што прывяло да збою ў працы грамадскага транспарту".

Акрамя таго, палітвязню паставілі ў віну размяшчэнне 6 і 9 студзеня 2022 года "ў адным з дэструктыўных Telegram-чатаў даступныя неабмежаванай колькасці асоб публікацыі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан".

"У такіх публікацыях ўтрымліваліся абразы і дыскрэдытуе вайскоўцаў інфармацыя", — гаворыцца ў абвінавачванні.

Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для палітвязня тры гады пазбаўлення волі — менавіта столькі яму прызначыў суд. Таксама ў Жылінскага канфіскавалі тэлефон.

Падтрымайце палітвязня:

Віталь Аляксандравіч Жылінскі

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства