viasna on patreon

Жыхару Баранавічаў прысудзілі тры гады калоніі за допіс з прапановай шукаць і біць "ціхароў" і выманьваць АМАП у засады

2022 2022-03-23T13:50:45+0300 2022-03-23T14:36:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saniuta_siargey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Санюта

Сяргей Санюта

21 сакавіка Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Сяргея Санюты, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы".

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Сянько, бок дзяржабвінавачання падтрымліваў Аляксей Ярошык.

Сяргея Санюту, якому зараз 38 год, абвінавачваюць у тым, што 12 жніўня 2020 года ў тэлеграм-чаце "Барановичи 97%" ён пакінуў паведамленне, у якім пазней супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі заклікі да гвалту.

Як паведамляе "Брэсцка Вясна", гаворка ідзе пра наступнае паведамленне:

Каментар.

Заклікі да гвалту, па версіі абвінавачвання, утрымліваюцца ў фразах "ищите тихарей, бейте их толпой” і ”выманивайте ОМОН в засады”.

Падчас суда Сяргей Санюта цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся.

У якасці пакарання для яго пракурор запытаў тры гады пазбаўлення волі.

Вядома, з 18 лістапада і да суда абвінавачаны знаходзіўся пад арыштам. За гэты час яго паспелі асудзіць яшчэ і па ч. 2 арт. 19.11 КаАП за "захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання". 17 студзеня баранавіцкі суддзя Кміта прысудзіў па гэтай справе абвінавачанаму 20 базавых велічынь штрафу, а гэта 640 беларускіх рублёў, і пастанавіў канфіскаваць тэлефон Сяргея "як сродак учынення правапарушэння". Тым жа днём той жа суддзя Кміта асудзіў па той жа ч. 2 арт. 19.11 і жонку Сяргея - Яну. Аднак пра вынікі гэтага судовага пасяджэння праваабаронцы не ведаюць.

21 сакавіка Брэсцкі абласны суд прызнаў Сяргея Санюту вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» і прызначыў яму тры гады пазбаўлення волі з адбыцыем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства