viasna on patreon

Заява аб прызнанні Мікіты Сілівона і Максіма Куксачэнкі палітвязнямі

2022 2022-03-04T14:45:17+0300 2022-03-04T14:47:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazyr-zatrymanni-2021.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

4 сакавіка 2022 г.

У сувязі з вынясеннем 14 студзеня судом Мазырскага раёна абвінаваўчага прысуду па справе 18-гадовага Мікіты Сілівона і 17-гадовага Максіма Куксачэнкі, звязанай з абвінавачваннем удзельнікаў пратэсных акцый па палітычных матывах у супраціўленні з ужываннем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК, асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў, яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 года, мы адзначаем наступнае:

Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і ўжыванне фізічнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў, павінна ажыццяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “ў адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і намеру на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку паводле незаконнага загаду (неабходная абарона, крайняя неабходнасць).

Акрамя таго, адзначаем, што пры наяўнасці палітычных матываў пазбаўленне волі ўладамі ўжываецца ў парушэнне права на справядлівы судовы разгляд, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі. У прыватнасці, у дачыненні да згаданых абвінавачаных неаднаразова парушалася прэзумпцыя невінаватасці і публікаваліся звесткі, якія ганяць іх і ствараюць уяўленне як пра грамадска небяспечных асоб.

Таксама адзначаем адсутнасць належнай прававой ацэнкі дзеянняў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў перыяд пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года і расследавання актаў катаванняў і іншых забароненых відаў абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў і іншых жыхароў краіны, што надае пераследу асоб, якія парушылі закон падчас правядзенні акцый пратэсту, рысы селектыўнасці.

Паводле Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў, і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды ці шкоды каму-небудзь, не перашкаджае разглядаць гэтых асоб у якасці палітычных зняволеных.

Акрамя таго, крымінальная справа Мікіты Сілівона і Максіма Куксачэнкі разгледжана ў закрытым пасяджэнні ў адсутнасць прадугледжаных законам прычын.

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, што пераслед згаданых асоб носіць палітычна матываваны характар, а самі яны з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, мы прызнаем палітвязнямі Мікіту Сілівона і Максіма Куксачэнку і патрабуем:

  • неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівы судовы разгляд і ўхіленні паказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд;
  • вызвалення ўсіх палітычных вязняў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Human Constanta;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства