viasna on patreon

230 чалавек пакаралі «суткамі». Што вядома пра суды над затрыманымі 27 лютага?

2022 2022-03-02T11:39:29+0300 2022-03-02T11:52:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні ў Мінску 27 лютага

Затрыманні ў Мінску 27 лютага

У нядзелю, 27 лютага, па ўсёй Беларусі на акцыях пратэсту супраць вайны і рэферэндуму затрымалі больш за 800 чалавек. Людзей да гэтага часу ўтрымліваюць у ізалятарах у нечалавечых умовах. Па інфармацыі праваабаронцаў, некаторых людзей пасля затрымання збівалі, а на Акрэсціна ім не даюць ежы. Беларускія суды ўжо разглядзелі больш за 267 адміністрацыйных спраў. Агулам за два дні судовага канвееру арыштавалі мінімум 230 чалавек і прызначылі толькі 14 штрафаў. Суддзі разглядаюць справы за сем хвілін і нават працуюць да 21:00. Затрыманых караюць за "ўдзел у масавых мерапрыемствах" (арт. 24.23 КаАП), "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП) або "непадпарадкаванне міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП). На некаторых міліцыянты складалі адразу па два пратаколы.

1 сакавіка затрыманых у Мінску перавезлі ў жодзінскі ізалятар. Таксама частку з затрыманых, меркавана, маглі перавезці ў Баранавічы. Для іх у ІЧУ Жодзіна і на Акрэсціна не прымаюць перадачы. Прычына — COVID-19.

Праваабаронцы «Вясны» працягваюць збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці з судовых працэсаў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

Спіс затрыманых у асноўны дзень рэферэндума 27 лютага

У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі масава затрымліваюць грамадзян у розных гарадах Беларусі.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства