viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 1-3 лютага Дапоўнена

2022 2022-02-03T14:02:00+0300 2022-02-03T14:03:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/starazhenka_mikita.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 1-3 лютага працягваюцца затрыманні грамадзян і правядзенні ператрусаў у іх, ціск на палітвязняў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманне ў Ваўкавыску

vaukavysk_92.jpeg
Сяргей Зелянкоў

У Ваўкавыску затрыманы мэнэджар адной з прыватных кампаній Сяргей Зелянкоў. З ім паявілася "пакаяльне відэа", дзе паведамляецца, што яго затрымалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках".

Новае "экстрэмісцкае фарміраванне" ў Беларусі

Па ініцыятыве мінскага следчага ўпраўлення 3 лютага тэлеграм-чат «Скрыганава, КАСКАД» прызнаны экстрэмісцкім, а група грамадзян з чату — экстрэмісцкім фарміраваннем.

Рэгіна Лавор, якую арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі», абвесціла галадоўку

Рэгіна Лавор. Фота прадастаўлена Рэгінай
Рэгіна Лавор. Фота прадастаўлена Рэгінай

Пра гэта паведамляюць у мясцовым тг-канале. Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара. На «хатняй хіміі» жанчына знаходзіцца з 1 снежня, але ёй ужо выпісалі пакаранне за парушэнне рэжыму. 

За месяц — 23 праверкі. Як жыхарка Іўя адбывае «палітычную хатнюю хімію»

Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі».

Палітзняволенага праваабаронцу Алеся Капуцкага чацвёрты раз запар арыштавалі на 15 сутак

Алесь Капуцкі 10 снежня. Фота: Рэгіянальная газета
Алесь Капуцкі 10 снежня. Фота: Рэгіянальная газета

Нагадаем, Алеся затрымалі яшчэ 17 снежня ў Маладзечна. Гэтым разам на яго зноў склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), але ўжо за захоўванне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання.

Палітзняволены Алесь Капуцкі мусіў выйсці на волю 31 студзеня пасля 45 сутак арышту ў ІЧУ, але на яго склалі новы пратакол. 2 лютага суд у Маладзечна пакараў праваабаронцу 15-сутачным арыштам. Агулам Алесь будзе ўтрымлівацца за кратамі 60 сутак.

Па словах адваката, Капуцкі трымаецца добра, але перадачы да гэтага часу не перадаюць. 2 лютага яму нават выдалі лісты паперы і ручку. 

Падтрымайце Алеся лістамі і паштоўкамі салідарнасці:

Маладзечанскі ІЧУ, 222310, Маладзечна, Галіцкага, 23, Аляксандру Капуцкаму

Затрыманні ў Мінску

Паведамляецца, што ў Мінску затрыманы Аляксандр Максімчык. Прычына затрымання пакуль невядомая.

"Спіскі затрыманых" таксама паведмаляюць пра затрыманне ў Мінску 2 лютага яшчэ пяці чалавек: Віктара Гаўрыльчука, Ганны Кісялёвай, Валерыі Салодкай, Марыны Маркевіч, Віктара Хімароды.

У Мінску затрымалі былога следчага, які звольніўся пасля выбараў у знак пратэсту

Мікіта Старажэнка

1 лютага ў Мінску ў гандлёвым цэнтры затрымалі 28-гадовага былога следчага Мікіту Старажэнку. Папярэдне, яму інкрымінуецца «распальванне варожасці групай асобаў» па ч. 3 арт. 130 КК. Ён звольніўся з Следчага камітэту ў 2020 годзе пасля выбараў у знак нязгоды з палітыкай дзеючай улады.

«Увольняться было тяжело, понимая, что ждет огромный долг за обучение и есть семья, но выполнять то, что противоречит совести еще тяжелее. Я не хочу отправлять в архив материалы проверок, которые должны быть уголовными делами. Честных сотрудников в наших органах много, но они зажаты рамками приказов и долгов перед государством.

Коллеги, если читаете это, ответьте себе на один вопрос: сможете ли вы сказать «Честь имею». Я смог, моя совесть чиста»,— пісаў пра сваё рашэнне 17 жніўня 2020 года ў сацсетках Мікіта.

4 траўня 2021 года Старажэнка, як і іншыя сілавікі, якія звольніліся ў знак пратэсту, быў пазбаўлены Лукашэнкам звання старшага лейтэнанта юстыцыі запасу. Пасля звальнення Мікіта працаваў юрыстам. У красавіку мінулага года яго арыштоўвалі на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне».

2 лютага «ГУБОП» апублікаваў «пакаяльнае відэа» з экс-следчым Мікітам Старажэнкам.На відэа ён кажа, што перадаў кантакты двух супрацоўнікаў ГУБАЗіКа і намесніка начальніка СК па Мінску аднаму з «пратэсных тэлеграм-каналаў». Але Мікіта адзначае, што не памятае дакладна, што гэта быў за канал. На відэа ён выглядае вельмі напужаным, а на твары бачны пашкоджанні.

Паведамляецца, што яму інкрымінуюць таксама арт. 209 КК (махлярства) за супрацоўніцтва з Фондамі салідарнасці і зборам грошай на пагашэнне пазыкі за навучанне ў Акадэміі МУС, якой ён быў размеркаваны на працу ў СК.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства