viasna on patreon

Паўтара года "хатняй хіміі" атрымаў жыхар Мінскага раёна за абразу баранавіцкага міліцыянта

2021 2021-06-03T12:48:47+0300 2021-06-03T12:52:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minski-sud-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
суд Мінскага раёна.

суд Мінскага раёна.

У судзе Мінскага раёна была разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара пасёлка Сосны, кіроўцы таксі Сяргея Шарына, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Анжаліка Казлова. Шарын абараняў сябе сам, без адваката.

Згодна з абвінавачваннем, 25 лістапада мінулага года Сяргей Шарын наўмысна публічна абразіў маёра міліцыі, намесніка начальніка крымінальнага вышуку Баранавіцкага РАУС Ігара Ярохіна, размясціўшы ў чаце “Карнікі Беларусі” пад яго фотаздымкам каментар “Мразота”. Публікацыя ў чаце датычылася таго, што Ярохін прымаў удзел у жорсткіх затрыманнях мірных пратэстоўцаў.

За гэты каментар Шарына затрымалі першага сакавіка і адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе праз 72 гадзіны. У суд ён прыйшоў па позве.

Пацярпелы Ярохін на судзе не прысутнічаў у сувязі з непрацаздольнасцю, але ён пацвердзіў свой пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў.

Сяргей Шарын на судзе цалкам прызнаў віну. Падчас следства ён казаў, што яго тэлефон маглі выкарыстаць іншыя працаўнікі завода ў вёсцы Сціклева, дзе ён раней працаваў. Некалькіх супрацоўнікаў гэтага завода падчас следства выклікалі на допыты. На судзе Шарын патлумачыў, што даў такія паказанні, бо хацеў пазбегнуць адказнасці, і параіла яму гэта рабіць дзяржаўная адвакатка. 

Пракурор запрасіў для Шарына паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, але суддзя Казлова вынесла больш мяккі прысуд: 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папаўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”). Таксама Шарын мусіць выплаціць пацярпеламу Ярохіну 1000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Суд канфіскаваў мабільны тэлефон асуджанага як сродак здзяйснення злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства