viasna on patreon

Справа Таратун і Казак за сімвалы на трансфарматарнай будцы: працягваецца допыт сведкаў

2021 2021-05-07T13:12:00+0300 2021-05-07T18:42:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/taratun-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак

Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак

У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 7 траўня працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Справу разглядае суддзя Наталля Дзядкова. Дзяржабвінаваўца – пракурор Вароніч

Згодна з матэрыяламі справы Таратун і Казак у пачатку лютага 2021 года, у начны час, нанеслі на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі (ТП-1064) што знаходзіцца на вул. Стаханаўскай, каля дома 36а, фарбай малюнак грамадска-палітычнага зместу, чым прычынілі РУП "Мінскэнерга" маёмасную шкоду. Сума нанесеней шкоды - 32 рублі 90 капеек.

"Дзейнічаючы дзёрзка і нахабна...". Пачаўся суд за нанясенне малюнка на трансфарматарную будку

Абвінавачаныя сваю віну не прызналі, аднак не адмаўлялі той факт, што з выкарыстаннем балончыкаў з фарбай размалявалі фасад падстанцыі.

Сёння, 7 траўня, у судзе працягваўся допыт сведак па справе, якія не з’явіліся на суд у папярэдні дзень.

Сведка Іваноў зноў не з'явіўся па службе. Прынятае рашэння працягваць працэс без ягонага ўдзелу.

Сведка Наталля Пратасавіцкая, прадстаўніца Мінскэнерга, юрыдычны аддзел.

Кажа, што падстанцыі зафарбоўваюцца кожны дзень.

Адвакат: Ці была нанесеная малюнкамі рэальная шкода працы станцыі?

Пратасавіцкая: Станцыя - гэта проста будка для захоўвання абсталявання. Шкоды адназначна не было. Малюнкі не перашкаджаюць працы станцыі.

Сведка Раман Гумбаль, супрацоўнік міліцыі, разам з Івановым патрулявалі і здзяйснялі затрыманне.

Тлумачыць, што ўвагу прыцягнула выцягнутая рука мужчыны ў бок трансфарматарнай будкі. Таму зрабілі высновы, што гэта графіцісты.


Цікавая акалічнасць. Суддзя Наталля Дзядкова, якая вядзе працэс, раней асудзіла Таратуна і Казак па адміністрацыйным пратаколе на 25 і 15 сутак адпаведна. Тады ў судзе сведка-міліцыянер паказаў, што затрыманыя трымалі сцяг, і наносілі графіці. Сёння пра сцяг ніякай гаворкі не ідзе ўвогуле.


У судзе зачыталі паказанні сведкі Іванова, які затрымліваў абвінавачваемых. Сцвярджае, што было прыкметна бачна алкагольнае ап'яненне ў Таратуна.

Затым былі вывучаныя пісьмовыя матэрыялы і рэчавыя доказы:

У РУУС пры затрыманні ў іх канфіскавалі трафарэт, балон з чорнай фарбай і сцяг, у Дзіяны быў толькі трафарэт.

Ператрус у Дзіяны дома - 40 асобнікаў  ”Честной газеты" і 2 бранзалеты.

Судовае пасяджэнне працягнецца ў 14-30 12 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства