viasna on patreon

Жыхара Лідскага раёна асудзілі на паўтары гады "хіміі" за абразу суддзі

2021 2021-04-08T11:50:18+0300 2021-04-08T12:51:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala_savecki_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Наваградку прайшоў судовы працэс паводле артыкулу 391 Крымінальнага кодэксу (Абраза суддзі). Жыхара Лідскага раёну Уладзіслава Шынковіча прызналі вінаватым у знявазе суддзі Лідскага раённага суда Максіма Філатава і 7 красавіка прысудзілі да года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, піша "Гарадзенская Вясна".

Працэс ішоў у судзе суседняга Наваградскага раёну, хоць справа датычыць Лідскага раённага суду. Следства выявіла, што 17 студзеня 2021 года Уладзіслаў Шынковіч размясціў у чаце аднаго з тэлеграм-каналаў допіс у якім даў рэзкую характарыстыку суддзю Лідскага раённага суду Максіму Філатаву. Раней Філатаў 28 кастрычніка паводле артыкулу КаАП 23.34, частка 3 засудзіў Уладзіслава Шынковіча да адміністрацыйнага арышту. На думку праваахоўных органаў, тым самым Шынковіч прынізіў "гонар і годнасць" суддзі Філатава.

Разгляд справы вёў суддзя Ігар Ваўчок, дзяржаўным абвінаваўцам выступала прадстаўніца пракуратуры Дар'я Белянкова.

Уладзіслаў Шынковіч на судовым паседжанні прызнаў сваю віну, але адмовіўся ад дачы паказанняў. Суд прызнаў, што публікацыя, выкладзеная Шынковічам, "не з'яўляецца нарматыўнай формай маўленчых зносін, утрымлівае негатыўную ацэнку Філатава М. Ю. і выказана ў непрыстойнай форме". З улікам усіх абставінаў суд прысудзіў Шынковічу 1 год і 6 месяцаў так званай "хіміі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства