viasna on patreon

У Светлагорску апытваюць людзей пра дачыненне праваабаронцы да псавання машыны суддзі і распаўсюду ўлётак

2021 2021-03-20T09:32:56+0300 2021-03-20T09:34:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masliukova-sud-piket-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Маслюкова ў судзе.

Алена Маслюкова ў судзе.

Жыхароў Светлагорска наўпрост пытаюць ці вядома ім нешта пра тое, што нехта падрапаў аўтамабіль суддзі мясцовага суду Уладзіміра Сцяпанава, а таксама распаўсюдзіў па горадзе ўлёткі з непрыемнай храктарыстыкай гэтага чалавека, і ці магла гэта быць кіраўніца Светлагорскай філіі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алена Маслюкова разам з нейкай пенсіянеркай.

Пра гэта Палескай Вясне распавяла жыхарка гораду Наталля Грышко. 17 сакавіка да яе ў кватэру, дзе яна гадуе пяцярых дзетак, спрабаваў трапіць невядомы чалавек у цывільным адзенні. Самой Наталлі ў гэты час не было дома, яе муж Дзмітрый зараз знаходзіцца на працы па-за межамі краіны. Дома быў старэйшы сын. Дзеці моцна напужаліся, калі ў дзверы настойліва грукаў невядомы дзядзька. Не трапіўшы ў жытло Грышко, ён паразмаўляў з суседзямі.

18 сакавіка ды Наталлі Грышко, усё ж прыйшоў супрацоўнік сілавых структураў і апытаў яе. Апытанне адбывалася ў межах нейкай справы пра псаванне аўтамабіля суддзі Уладзіміра Сцяпанава і распаўсюд улётак пра яго.

Наталля Грышко нічога ні пра гэтую справу, ні тым больш пра датычнасць да яе Маслюковай не ведае, пра што і паведаміла сілавіку. Раней усю сям’ю Грышко рэпрэсавалі за ажыццяўленне імі свайго права на мірныя сходы і выказванне сваіх меркаванняў з парушэннем прынятых цяперашняй уладай парадкаў. Падчас апытання з Наталлі не бралі падпіску аб неразгалошванні, як гэта звычайна робяць сілавікі, калі збіраюць матэрыялы ў справах палітычнага пераследу, таму яна мае магчымасць распавесці аб акалічнасцях апытання.

«Я ведаю, што неяк даўней у нашым горадзе нехта падрапаў тую машыну таму суддзю. Але займацца мне такім – прабачце, не той узровень. Натуральна, што я ўспрымаю гэта, як поўную бязглуздзіцу і спробу знайсці на мяне хаця б нешта, каб прыцягнуць у якасці падазраванай ці абвінавачанай і зняволіць. Улёткі я таксама проста фізічна не магла друкаваць, бо не маю адпаведнага абсталявання. Я ажыццяўляю праваабарончую дзейнаць, дапамагаючы тым, хто вядзе барацьбу за свабоду ў Беларусі, абараняць свае правы. Пры гэтым я працую цалкам у прававым полі і мне нават думак ніколі не прыходзіла ў галаву, каб рабіць нешта не прававое, кшталту псавання чыёйсці маёмасці альбо абразаў кагосьці», – пракаментавала сітуацыю Алена Маслюкова. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства