viasna on patreon

Беларусь на першым месцы па нападах на журналістак у 2020 годзе. Фонд "Cправядлівасць для журналістаў" апублікаваў статыстыку

2021 2021-03-08T14:43:46+0300 2021-04-07T17:00:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jfj.fund_juornalists.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мінулым годзе не менш за 1129 жанчын - прафесійных і грамадзянскіх журналістак з 12 краін былога СССР (без Балтыйскіх дзяржаў) падвергліся нападам за сваю працу. Рэкардсменам па абсалютнай колькасці нападаў на журналістак была Беларусь, на другім месцы - Расія, на трэцім - Украіна, адзначаецца ў дакладзе Фонду "Cправядлівасць для журналістаў", падрыхтаваным да Міжнароднага жаночага дня.

За гэты год тры журналісткі загінулі: дзве ў Расіі (Ірына Славіна, KozaPress, і Наталля Мічурына, "Усходне-Сібірская праўда") і адна ў Беларусі (Любоў Зямцова, праект "Невядомая Беларусь").

У адносных велічынях самай небяспечнай з постсавецкіх краінаў для працы журналістамі з'яўляецца Беларусь: каэфіцыент рызыкі (разлічваецца як колькасць нападаў на 100 тысяч насельніцтва) складае 14,61. Менш за ўсё гэты каэфіцыент ва Узбекістане – 0,37. Для Туркменістана валідныя разлікі зрабіць не ўяўляецца магчымым у сілу амаль поўнай інфармацыйнай ізаляцыі краіны.

У 79% (887) выпадкаў за нападамі на журналістак стаялі прадстаўнікі уладаў тых краін, дзе яны працуюць.

Беларусь

Больш за ўсё журналістак у абсалютных велічынях пацярпела ў Беларусі – 382. 11 з іх атрымалі кулявыя раненні, кантузіі ад светлашумавых гранат або былі збітыя пры затрыманні падчас іх працы на жнівеньскіх акцыях пратэсту. Зафіксавана 107 выпадкаў затрыманняў (на тэрмін да 24 гадзін) і 48 арыштаў (на суткі і больш) журналістак. У 96% выпадкаў нападу на журналістак, якія працуюць у Беларусі, зыходзілі ад прадстаўнікоў улады: міліцыі, АМАПу і іншых дзяржаўных сілавых структур.

Найбольш інтэнсіўным нападам былі падвергнуты наступныя журналісткі:

  • Ларыса Шчыракова ("Белсат", журналістка-фрылансерка) – 26 нападаў, у ліку якіх 10 штрафаў, два затрыманні, канфіскацыя кампутара, два арышты. 
  • Кацярына Андрэева ("Белсат", журналістка) – 16 нападаў, у ліку якіх два штрафы, два затрымання, два арышты, канфіскацыя прафесійнай тэхнікі, ператрус. 18 лютага 2021 года Кацярына Андрэева і яе калега, журналістка "Белсат" Дар'я Чульцова былі асуджаныя да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
  • Аліна Скрабунова ("Белсат", журналістка-фрылансерка) – 14 нападаў, у ліку якіх чатыры штрафы, тры затрыманні, адзін арышт.

Расія

На другім месцы ў колькасці нападаў была Расея, дзе пацярпела 341 журналістка. У 84% выпадкаў гэта былі затрыманні, штрафы, адміністрацыйныя пратаколы, суды і іншыя метады ўздзеяння юрыдычнага і эканамічнага характару. Не менш за 60 выпадкаў затрыманняў і арыштаў журналістак адбылося падчас маскоўскіх акцый салідарнасці з журналістамі Іванам Сафронавым і Іллёй Азарам, а таксама хабараўскіх пратэстаў супраць арышту губернатара Сяргея Фургала.

  • Ірына Славіна, галоўная рэдактарка Ніжагародскага інтэрнэт-выдання KozaPress, здзейсніла самаспаленне 2 кастрычніка 2020 года, абвінаваціўшы ў сваёй смерці Расійскую Федэрацыю ў пасце на Фэйсбуку. Сістэмная траўля Славінай доўжылася на працягу некалькіх гадоў і ўключала ў сябе некалькі адміністрацыйных спраў, штрафы, улёткі з абразамі ў яе пад'ездзе, пастаянныя даносы і праверкі. У 6 раніцы 1 кастрычніка ў яе кватэры быў ператрус, падчас якога былі канфіскаваныя ўсе электронныя носьбіты інфармацыі, кампутары і тэлефоны самой журналісткі і членаў яе сям'і, і ўсе працоўныя нататнікі. Адначасова, DDoS-атацы падвергнуўся сайт KozaPress. 
  • Сістэматычным нападам падвяргаецца заснавальніца і галоўная рэдактарка сайта "Новости Киселевска" Наталля Зубкова, якая атрымала міжнародную вядомасць пасля публікацыі відэазвароту жыхароў пасёлка Падземгаз з просьбай прадаставіць прыстанішча да прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо з-за катастрафічнай экалагічнай сітуацыі. Яна і яе дзеці атрымліваюць пагрозы забойствам, супраць журналісткі распачата некалькі спраў, сайт яе выдання падвяргаецца DDoS-нападам.
  • Сярод іншых расійскіх прафесійных і грамадзянскіх журналістак, якія падвергліся сістэмным фізічным, нефізічным і юрыдычным нападам і пагрозам у 2020 годзе – Маліка Джыкаева (североосетинская інстаграм-блогерка), Кацярына Ішчанка (Sota Vision), Вера Алейнікава (телеграм-канал "цвеТЫ для володи), Марыя Магдалена Тункара (Instagram YoungMasha), Алена Мілашына і Алена Касцючэнка ("Новая газета"), Мірыям Аліева («Дзённікі гаранкі»), Дар'я Сівухіна (тэлеканал «Злат-ТВ»).

Украіна

На трэцім месцы па колькасці нападаў на журналістак у 2020 годзе была Украіна са 124 нападамі, прычым 20% (25) нападаў насілі фізічны характар: журналістак збівалі, перашкаджаючы іх прафесійнай дзейнасці. У двух трацінах выпадкаў (82) украінскія журналісткі падвергліся нападам нефізічнага характару і ў кіберпрасторы, якія ўключалі незаконную перашкоду журналісцкай дзейнасці, адабранне і пашкоджанне абсталявання, цкаванне, пагрозы гвалтам і смерцю.  

  • Журналістка, сузаснавальніца інтэрнэт-выдання "Заборона" Кацярына Сергацкова падвергнулася доксінгу і тролінгу ў Інтэрнэце: у Фэйсбуку быў размешчаны яе хатні адрас і фота яе пяцігадовага сына. Журналістка была падвергнутая арганізаванай кампаніі тролінга і дыскрэдытацыі.
  • Фэйсбук-старонка незалежнай журналісткі-расследавальніцы Любові Вялічкі падвергнулася тролінгу ад рэальных і фэйкавых карыстальнікаў, якія зладзілі ёй цкаванне. Акрамя таго, яна заўважыла за сабой сачэнне і пастаянна атрымлівае пагрозы забойствам. Адна з гераінь яе расследаванняў аб анлайн-казіно падала на яе ў суд.

З поўным тэкстам статыстыкі па нападах на журналістак з постсавецкіх краінаў у 2020 годзе можна азнаёміцца на сайце Фонду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства