viasna on patreon

Масавыя затрыманні ў Маладзечне і Салігорску. Палітычны пераслед 14 лютага Дапоўнена

2021 2021-02-14T13:32:46+0300 2021-02-15T10:14:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lyzhy_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Маладзечна

У Маладзечне 14 лютага каля 12 гадзін супрацоўнікі міліцыі затрымалі лыжнікаў. Што зацікавіла міліцыянтаў у зімовым спорце — пакуль невядома. Колькасць затрыманых удакладняецца.

Спіс затрыманых:

  1. Буневіч Алеся Анатольеўна, 31 год
  2. Гейнрых Таццяна
  3. Квасава Вольга
  4. Красноўская Наталля Анатольеўна
  5. Кузняцоў Кірыл Аляксандравіч
  6. Пілючонак Жанна Юр'еўна
  7. Сіняўская Тамара Сцяпанаўна, 57 гадоў
  8. Скапец Ганна
  9. Смірнова Надзея Уладзіміраўна, 65 год
  10. Туровіч Ганна
  11. Ярашэвіч Паліна

У 16:39 прэс-служба паведаміла, што ў в. Лешно Маладзечанскага раёна затрымана 19 чалавек: 11 жанчын і 8 мужчын. Яны дастаўлены ў Маладзечанскі РАУС. Паведамляецца, што там праходзіў "несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаннем бчб-сімволікі". Па паведамленні ведамства, двое мужчын пры затрыманні аказалі непадпарадкаванне законным патрабаванням праваахоўнікаў, перашкаджалі іх працы, "адзін з буяніў, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення".

"Падчас асабістага дагляду ў "лыжнікаў" выяўленыя адпаведныя сцягі і расцяжкі, балончык з фарбай чырвонага колеру, дымавая шашка, бел-чырвона-белыя парасоны, іншая пратэстная атрыбутыка", — напісала прэс-служба.

Цяпер у дачыненні да затрыманых вядзецца адміністрацыйны працэс.

Салігорск

Таксама затрыманні адбыліся ў Салігорску. Супрацоўнікі АМАПу затрымалі грамадзян, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр парк Чатырох стыхій. Затрыманыя фактычна не паспелі сабрацца ў групу, у іх не было сімволікі і яны не выкрыквалі лозунгаў. Праваабаронцам "Вясны" вядома пра затрыманне:

  • Арцямкова Канстанціна Мікалаевіча,
  • Дзьмухайла Сяргея,
  • Швабоўскага Кірыла Дзмітрыевіча.

Па паведамленні телеграм-канала "Страйкам ААТ "Беларуськалій", папярэдне затрыманыя 19 чалавек. Сярод іх частка — прадстаўнікі стачкі ААТ "Беларуськалія".

Інфармацыя дапаўняецца.

На канцэрце "Разбітае сэрца пацана" затрымалі 67 чалавек. Спіс затрыманых

Позна вечарам 13 лютага на базе адпачынку "Огонёк" у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя ўдзельнікі і гледачы канцэрту беларускіх гуртоў РСП ("Разбітае сэрца пацана"), Panska Moc і Ok-Band.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства