Чатыры з паловай гады за два фільмы — вынесены прысуд блогеру Паўлу Спірыну
Суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіна Кучук 5 лютага вынесла прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына — чатыры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Менавіта таое пакаранне запытваў дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў 1 лютага.
Нагадаем, Паўла Спірына пераследавалі за два яго відэаролікі, змешчаныя на яго youtube-канале: “Грань", прысвечаны антынаркатычнаму заканадаўству ў Беларусі (размешчаны 14 чэрвеня 2019 года), а таксама ”Жуткая тайна генпрокурора Беларуси: карт-бланш на садизм" (размешчаны 22 жніўня 2020 года і прысвечаны падзеям 9 жніўня ў Беларусі, дзе Павел Спірын выказаў сваё меркаванне аб тым, "што адбываецца, чаму гэта адбываецца і дзе рэакцыя Генеральнай пракуратуры?"). Сам Спірын падкрэсліваў, што яго відэа — гэта жорсткая крытыка ўлады. Але абвінавачваннем гэта было расцэнена як “распальванне іншай сацыяльнай варожасці” па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці – у якасці пацярпелых былі прызнаны работнікі пракуратуры, суддзі, дэпутаты, вышэйшыя службовыя асобы РБ, супрацоўнікі міліцыі, у тым ліку спецыяльнага падраздзялення АМАП; а таксама персаніфікаваныя асобы, сярод якіх 16 чалавек, у тым ліку экс-міністр МУС Ігар Шуневіч. Дзеянні Спірына кваліфікавалі ў межах артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці, а таксама рэабілітацыі нацызма). Пра тое, як праходзіў судовы працэс над Паўлам Спірыным, чытайце тут:
Крытыка — гэта экстрэмізм? Справа блогера Паўла Спірына: судовае следства і апошняе слова