viasna on patreon

Баранавічы: пачаўся суд над мужчынам, якога падазраюць у наездзе на міліцыянта 10 жніўня

2021 2021-01-25T18:17:03+0300 2021-01-25T18:23:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/s74u0wo8ctg-1-1200x560-1-1200x560.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэа МУС Беларусі.

Скрыншот з відэа МУС Беларусі.

У панядзелак, 25 студзеня, пачаўся суд над 25-гадовым жыхаром Баранавічаў, якога абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня здзейсніў наезд на міліцыянта (1995 г.н.).

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне па арт. 364 КК РБ («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе сайт intex-press.by.

Абвінавачаны хадайнічаў аб тым, каб судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

- Справа ў тым, што мой падабаронны не хоча, каб тое, што адбылося з ім, стала здабыткам грамадскасці, – патлумачыла Іна Вярбіцкая, адвакат абвінавачанага.

 Пацярпелы міліцыянт таксама падтрымаў хадайніцтва абвінавачанага.

– Я не супраць закрытага судовага пасяджэння ў сувязі з тым, што ў апошні час пачалося актыўнае рассакрэчванне дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, а таксама агалошванне судовых пасяджэнняў, – растлумачыў ён.

 Хадайніцтва абвінавачанага падтрымаў і бок абвінавачвання, які прадстаўляла пракурор Святлана Пасемка.

24-гадовы жыхар горада за рулём аўтамабіля "Аўдзі-80" 10 жніўня, у 20.10, на вул. Царука здзейсніў наезд на супрацоўніка патрульна-паставой службы міліцыі Баранавіцкага ГАУС, пісала прэс-служба МУС.

Суддзя Мікалай Кміта пастанавіў судовае паседжанне па дадзенай крымінальнай справе правесці ў закрытым рэжыме. У сувязі з гэтым усіх, хто не датычны да справы, у тым ліку і журналіста Intex-press, папрасілі пакінуць залу судовага паседжання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства