viasna on patreon

Выйшаў на волю палітвязень са Жлобіна Андрэй Расулаў

2020 2020-10-27T13:20:05+0300 2020-10-27T13:24:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin_protesty_zaderzhaniya_2_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

Выйшаў на волю палітычны зняволены са Жлобіна Андрэй Расулаў. Пра гэта праваабаронцы “Вясны” Алене Маслюковай паведаміла яго дзяўчына.

Андрэй Расулаў быў затрыманы 22 верасня ў Гомелі. У кватэру, дзе Андрэй жыве са сваёй дзяўчынай, прыйшлі сілавікі. Яны паклалі хлопца на падлогу, скруцілі рукі жгутом і дапытваліся, ці ведае ён нейкага Дзмітрыя П. Пасля гэтага Андрэя затрымалі і адвезлі ў ІЧУ горада Жлобіна, адкуль ён родам.

Андрэй стаў фігурантам крымінальнай справы, узбуджанай за акцыі пратэста ў Жлобіне, якія адбываліся 9-13 жніўня. Яго падазравалі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Ці застаецца ён зараз у статусе падазраванага па гэтай справе, у дадзены момант удакладняецца.

Яшчэ як мінімум два чалавекі са Жлобіна, якія праходзяць па гэтай справе, застаюцца за кратамі. Гэта Яўген Каханоўскі і Аляксандр Кісялёў. Яны прызнаныя палітычнымі зняволенымі і зараз знаходзяцца ў СІЗА-3 у Гомелі. Агулам па стане на 27 кастрычніка ў Беларусі 99 палітычных зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства