Навіны за 8 лістапада 2013

Шчырыя віншаванні Юліі Ганчар з нараджэннем дачушкі

08.11.2013 Шчырыя віншаванні Юліі Ганчар з нараджэннем дачушкі

Праваабарончы цэнтр "Вясна" шчыра віншуе маладых бацькоў – дарагую нашу вясноўку Юлію і Андрэя Ганчара з нараджэннем дачушкі, Зінаіду Ганчар – з нараджэннем унучкі. Жадаем, каб дзяўчынка гадавалася здаровенькая і шчаслівая ў сям’і, дзе пануюць любоў, разуменне, узаемападтрымка, згода і дабрабыт. Вялікага шчасця ў ваш дом!

Гомель: міліцыя прыцягвае да адказнасці ўдзельнікаў акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

08.11.2013 Гомель: міліцыя прыцягвае да адказнасці ўдзельнікаў акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Навабеліцкі РАУС Гомеля быў выкліканы Васіль Палякоў. Таксама міліцыя хоча прыцягнуць да адказнасці яшчэ як мінімум аднаго ўдзельніка акцыі – Уладзіміра Шыцікава, пра што і напісана ў міліцэйскім пратаколе: «У несанкцыянаваным шэсці прынялі ўдзел 12 чалавек, у тым ліку Васіль Палякоў і Уладзімір Шыцікаў».

Баранавічы: запланаваны пікет пад лозунгам “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”

08.11.2013 Баранавічы: запланаваны пікет пад лозунгам “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”

Да сваёй пісьмовай заявы ў гарвыканкам Рыгор Грык прыклаў асабістае абавязальніцтва заяўніка масавага мерапрыемства і копіі дамоў з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй. У выпадку забароны пікету грамадскі актывіст просіць чыноўнікаў патлумачыць канкрэтную прычыну, па якой яму забаранілі масавае мерапрыемства ў дазволеным месцы.

Мінгарсуд адмяніў “завочны” штраф прадпрымальніку Вячаславу Піліпуку

08.11.2013 Мінгарсуд адмяніў “завочны” штраф прадпрымальніку Вячаславу Піліпуку

Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову пра штраф у дачыненні да сталічнага прадпрымальніка Вячаслава Піліпука, які выступае супраць высечкі дрэваў пад будаўніцтва аўтацэнтра Audi AG ў мікрараёне Уручча. Адміністратыўная справа накіравана ў суд Першамайскага раёна на новы разгляд.

Суд на гомельскім актывістам адбудзецца 13 лістапада

08.11.2013 Суд на гомельскім актывістам адбудзецца 13 лістапада

Сёння з 10 гадзін раніцы намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў знаходзіцца ў начальніка аддзелу грамадскага парадку Новабеліцкага РАУС Гомеля, падпалкоўніка Генадзя Хількевіча. Супраць яго тут склалі адміністрацыйны пратакол аб парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Рамана Пратасевіча асудзілі на двое сутак арышту

08.11.2013 Рамана Пратасевіча асудзілі на двое сутак арышту

Актывіста “Маладога фронту” Рамана Пратасевіча збіраюцца судзіць. Як высветлілі ягоныя паплечнікі, 6 лістапада яго затрымалі пад час суду над Зміцерам Дашкевічам і адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе ён правёў 2 дні, паколькі 7 лістапада суды не працавалі. Пакуль вядома, што яго асудзілі на 2 сутак арышту і вызвалілі з залы суда, паколькі гэты тэрмін актывіст адбыў на Акрэсціна.

Пад ціскам салігорскай грамадскасці парламентарыі ставяць пытанне пра будаўніцтва паліклінікі

08.11.2013 Пад ціскам салігорскай грамадскасці парламентарыі ставяць пытанне пра будаўніцтва паліклінікі

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны Яўген Абаленскі і Таіса Данілевіч нарэшце звярнулі сваю ўвагу на неабходнасць будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай паліклінікі. Адбылося гэта пасля шматлікіх зваротаў да іх з боку мясцовых дэмакратычных актывістаў.

Магілёўскі дэмакрат абскардзіў штраф за распаўсюд улётак

08.11.2013 Магілёўскі дэмакрат абскардзіў штраф за распаўсюд улётак

7 лістапада лідар Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў падаў скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда Магілёва. Магілёвец абскарджвае штраф, які яму вынесла судзя Волкава за распаўсюд улётак "Не ваенным базам на Беларускай зямлі".

Брэст: партыя “Справядлівы свет” рыхтуе акцыі супраць пагаршэння сацыяльнага становішча беларусаў

08.11.2013 Брэст: партыя “Справядлівы свет” рыхтуе акцыі супраць пагаршэння сацыяльнага становішча беларусаў

Як паведміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Леанід Майструк, нагодай для таго, каб ладзіць пікеты, з’явіліся захады ўладаў, якія тычацца чарговага падвышэння тарыфаў на камунальныя паслугі, няспынны рост коштаў на прадукты харчавання.

Пікет па праблеме рамонту аварыйнага аршанскага маста не адбыўся

08.11.2013 Пікет па праблеме рамонту аварыйнага аршанскага маста не адбыўся

З Аршанскага райвыканкаму на заяўку актывістаў не адказалі ні "так", ні "не". Чыноўнікі запатрабавалі спачатку заключыць дамовы з міліцыяй на ахову ўдзельнікаў і наведнікаў акцыі. Прычым ліст арганізатарам быў датаваны 27 кастрычніка, а дайшоў да адрасатаў толькі 30 кастрычніка – якраз у той дзень, на які планавалася акцыя.

08.11.2013 Гэнік Лойка – старшыні КДБ: «Разбярыцеся з гандлем расійскімі сцяжкамі!»

Скульптар Генік Лойка звярнуўся да старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка з просьбай заняцца праблемай продажу мініацюрных дзяржаўных сцяжкоў Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.

Дыскусія TUT. Чорныя спісы ЕС - не санкцыя, а ўсяго дэманстрацыя пазіцыі. Пакуль безвыніковая

08.11.2013 Дыскусія TUT. Чорныя спісы ЕС - не санкцыя, а ўсяго дэманстрацыя пазіцыі. Пакуль безвыніковая

У студыі TUT.BY-ТВ на гэтую тэму дыскутавалі шэф-рэдактар газеты "Народная воля" Святлана Калінкіна, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч і палітолаг Юры Чавусаў.

Рубцоў абскардзіў арышт і патрабуе вярнуць яму футболку

08.11.2013 Рубцоў абскардзіў арышт і патрабуе вярнуць яму футболку

Жыхар Гомеля Юры Рубцоў накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу аб незаконным адміністрацыйным арышце. Актывіст таксама патрабуе ад начальніка Маскоўскага РАУС сталіцы правесці службовае расследаванне па факце адвольнага адбірання "прадмета адзення, які мае надпісы палітычнага характару".

Лекцыя-дыскусія “Планаванне эфектыўнай адвакацыі правоў чалавека для ЛГБТ” з удзелам Марыяне Мольман

08.11.2013 Лекцыя-дыскусія “Планаванне эфектыўнай адвакацыі правоў чалавека для ЛГБТ” з удзелам Марыяне Мольман

У межах форума “Мінскі гей-прайд 2013” праваабарончы праект “ГейБеларусь” і фемінісцкая ініцыятыва “Гендарны маршрут” правядзе лекцыю-дыскусію “Планаванне эфектыўнай адвакацыі правоў чалавека для ЛГБТ” з удзелам дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак спн. Марыяне Мольман

Адзначэньне 35-годдзя Маскоўскай Хельсінкскай групы

08.11.2013 Адзначэньне 35-годдзя Маскоўскай Хельсінкскай групы

Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства