Суд на гомельскім актывістам адбудзецца 13 лістапада
Сёння з 10 гадзін раніцы намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў знаходзіцца ў начальніка аддзелу грамадскага парадку Новабеліцкага РАУС Гомеля, падпалкоўніка Генадзя Хількевіча. Супраць яго тут склалі адміністрацыйны пратакол аб парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.
- Выклік у міліцыю звязаны з нашым удзелам у акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якая прайшла ў Гомелі 3 лістапада. Я разам з іншымі актывістамі ўсклалі кветкі і вянкі, запалілі знічы каля пакутных крыжоў, якія ўсталяваны на месцах масавых забойстваў людзей у гады сталінскіх рэпрэсій, - заявіў В. Палякоў.
Судовае разбіральніцтва ў судзе Новабеліцкага раёну прызначана на 14.00 гадзін 13 лістапада (серада) бягучага году.
Напамятаем, вясной гэтага года Васіля Палякова і Уладзіміра Няпомняшчых суд Новабаліцкага аёну Гомеля пакараў буйнымі адміністрацыйнымі штрафамі за ўскладанне кветак да месца, дзе жыла гістарычная дзеячка Палуда Бадунова.