Навіны за 10 чэрвеня 2013

Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва абскарджваюць адмову ў паведамленні месца пахавання

10.06.2013 Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва абскарджваюць адмову ў паведамленні месца пахавання

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва -- Любоў Кавалёва і ягоная сястра Таццяна Казяр накіравалі скаргу ў Міністэрства ўнутраных спраў на адмову Дэпартамента па выкананні пакаранняў паведаміць ягонае месца пахавання.

Правабаронца спадзяецца на аб’ектыўнасць старшыні Вярхоўнага суда

10.06.2013 Правабаронца спадзяецца на аб’ектыўнасць старшыні Вярхоўнага суда

Баранавіцкі правабаронца Сяргей Гоўша 8 чэрвеня накіраваў старшыні Вярхоўнага суда РБ Сукала В.А скаргу на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці 21 жніўня 2012 года па абвінавачанні ў брыдкаслоўі ў грамадскім месцы. Сяргей Гоўша адзначае, што суддзі аднесліся да разгляду яго скаргі фармальна і неаб’ектыўна.

У Магілёве актывісты БСДП сабралі 500 подпісаў у падтрымку Закона “Аб грамадскіх слуханнях”

10.06.2013 У Магілёве актывісты БСДП сабралі 500 подпісаў у падтрымку Закона “Аб грамадскіх слуханнях”

Усе подпісы былі высланы ў Магілёўскі раённы, гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў, а таксама дэпутатам парламента ад Магілёва Эдуарду Сянкевічу, Уладзіміру Васіленку, Ігару Станкевічу і Аляксандру Разганаву.

Маці Андрэя Гайдукова перад судом не дазволілі спаткання з сынам

10.06.2013 Маці Андрэя Гайдукова перад судом не дазволілі спаткання з сынам

Маці арыштаванага ўпэўнена ў яго невінаватасці і скардзіцца на тое, што ўжо больш як тыдзень ад сына няма лістоў. Не задаволена таксама і яе просьба наконт сустрэчы з сынам. Сустрэцца з Андрэем Гайдуковым маці спрабавала ўжо трэці раз за час 7-мі месяцаў следства. Гэтым разам ёй адмовілі ў Віцебскім абласным судзе.

Шчучын: пенсіянерку будуць судзіць за крыж

10.06.2013 Шчучын: пенсіянерку будуць судзіць за крыж

Шчучынская міліцыя склала пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, якое нібыта здзейсніла пенсіянерка Вераніка Себасцьяновіч, сябра незарэгістраванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. 82-гадовай жанчыне праз пошту быў высланы ліст з копіяй пратакола пра адміністрацыйнае правапарушэнне – правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.

Праваабаронцы "Вясны" наведалі могілкі Росы ў Вільні

10.06.2013 Праваабаронцы "Вясны" наведалі могілкі Росы ў Вільні

9 чэрвеня, у дзень народзінаў Івана Луцкевіча, праваабаронцы і юрысты «Вясны» наведалі могілкі Росы ў Вільні. Апранутыя ў новыя цішоткі з надпісам "ВЯСНА - не толькі пара года" яны прайшліся ад Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні да знакамітага гістарчынага месца, дзе пачаткова меркавалася правесці талаку і прыбраць могілкі.

Пытанне да міністра: у  якіх ізалятарах ёсць жанчыны-супрацоўніцы?

10.06.2013 Пытанне да міністра: у якіх ізалятарах ёсць жанчыны-супрацоўніцы?

Падставай для звароту з’явіліся праблемы, з якімі сутыкнулася актывістка руху “За Свабоду” Інга Абрамава , спрабуючы высветліць, якім чынам выконваецца рашэнне Камітэту ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын па яе справе, а менавіта - у якіх ізалятарах часовага ўтрымання працуюць жанчыны-міліцыянты.

10.06.2013 Булгакаў: «Arche» атрымаў шанец на аднаўленьне, але гарантыі няма

Рэдакцыя часопіса «Arche» атрымала ад Міністэрства інфармацыі дакумэнты аб перарэгістрацыі. Раней часопісу чатыры разы адмаўлялі ў перарэгістрацыі. Галоўны рэдактар «Arche» Валер Булгакаў месяц таму вярнуўся ў Беларусь.

Слонім: на Івана Шэгу пачаўся ціск

10.06.2013 Слонім: на Івана Шэгу пачаўся ціск

Яго кантралююць з усіх бакоў і чакаюць, каб найхутчэй выставіць за дзверы. Кантракт у Івана Шэгі заканчваецца 27 чэрвеня. Праўда, яму ўжо прапанавалі месца ў суседнім раёне. Але раптам і адтуль прыйшло паведамленне, што ў паслугах доктара не маюць патрэбы.

Тамара Сяргей: Генпракуратура не адмяніла афіцыйнае папярэджанне

10.06.2013 Тамара Сяргей: Генпракуратура не адмяніла афіцыйнае папярэджанне

23 красавіка намеснік Генпракурора Аляксандр Лашын вынес юрысту Тамары Сяргей афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці па артыкуле 193.1 КК РБ за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання - Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

10.06.2013 У Гродзенскім універсітэце ліквідуюць бунтарскі гістфак

Гістарычны факультэт плануюць аб'яднаць з факультэтам турызму.

Арганізатара Мілавідскага фэсту выклікаюць у Баранавіцкі РАУС

10.06.2013 Арганізатара Мілавідскага фэсту выклікаюць у Баранавіцкі РАУС

Грамадскага актывіста Віктара Сырыцу, арганізатара Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года, выклікаюць 12 чэрвеня ў Баранавіцкі РАУС. У адносінах да Віктара Сырыцы складзены адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння.

2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства