Навіны на тэму: выбары-2019
13.11.2019 Юрый Губарэвіч, абураны фальсіфікацыяй на выбарчым участку, выклікаў міліцыю
Кіраўнік Руху “За свабоду” і назіральнік Юрый Губарэвіч выклікаў супрацоўнікаў міліцыі на участак №571 па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107. Яго ўразілі маніпуляцыі з лічбамі выдадзеных для галасавання бюлетэней.
13.11.2019 На ўчастку, на якім паведамілі пра высокую яўку выбаршчыкаў, забаранілі фота- і відэаздымку
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лойка паведамляе пра новыя інцыдэнты са школы №159, дзе размяшчаецца тры выбарчыя ўчасткі.
13.11.2019 У Віцебску пачалося датэрміновае галасаванне: пакуль што млява
"Віцебская Вясна" паназірала, як стартавала галасаванне на тыповым участку №4 Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19.
13.11.2019 Брэст: на ўчастку да яго адкрыцця знаходзіліся невядомыя людзі
У Брэсце на ўчастку №24 Брэсцкай-цэнтральнай выбарчай акругі №2 сёння за 10 хвілін да адкрыцця ўчастку знаходзіліся невядомыя людзі.
13.11.2019 Назіральнік: жанчына паведамляла сябрам камісіі, якія яе суседзі з'ехалі ў адпачынак
Інцыдэнт здарыўся на Мінскай-Уручскай выбарчай акрузе №109 на ўчастку для галасавання №641.
13.11.2019 Светлагорск: старшыня УВК: "Ну што, выканалі норму"?
Кароткатэрміновыя назіральнікі, якія назіраюць на выбарчых участках Светлагорскай акругі №46, адзначаюць актыўнасць у першы дзень галасавання працаўнікоў Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната.
13.11.2019 Крывая росту ўдзельнікаў датэрміновага галасавання імкнецца ўгару
Цэнтральная выбарчая камісія падлічыла колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
13.11.2019 "Абсалютнай лухтой" назвала кандыдатка ў дэпутаты вынесенае ёй папярэджанне
Пушкінская выбарчая камісія № 103 12 лістапада вынесла “першае і апошняе папярэджанне” сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вользе Кавальковай, якая балатуецца на гэтай акрузе.
13.11.2019 Першы дзень датэрміновага галасавання: яўка завышаецца больш, чым у 10 разоў
На выбарчых участках паведамляецца аб рэкорднай колькасці выбаршчыкаў у першы дзень датэрміновага галасавання. Па дадзеных назіральнікаў гэта не так.
12.11.2019 Фотафакт у Брэсце. Скрыня для галасавання з абарванымі шнуркамі
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Брэста Уладзімір Вялічкін даслаў фота з выбарчага ўчастку №1 Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1. На ім - урна з абарванымі вяроўкамі, якія насамрэч разам з пячаткай мусяць захоўваць цэласнасць урны.
12.11.2019 Магілёў: “Куляшоўцы” ў чарзе на датэрміновым галасаванні. Фотафакт
У Магілёве на ўчастку №42 Магілёўскай-Цэнтральнай акругі №85 у палову пятай вечара прыйшла галасаваць група з 11 студэнтаў на чале з куратаркай (ці выкладчыцай), якая іх прывяла на ўчастак.
12.11.2019 Датэрміновае галасаванне стартуе з "загонаў". Дадавайце свае гісторыі
Напярэдадні і ў першы дзень датэрміновага галасавання ў сеціве пачалі з'яўляцца паведамленні ад студэнтаў розных навучальных устаноў краіны, у якіх яны кажуць пра тое, што іх прымушаюць ісці на ўчасткі і галасаваць датэрмінова.
12.11.2019 Барысаў: апячатванне скрыні датэрміновага галасавання прайшло за зачыненымі дзвярыма. Фотасхема
Назіральнік кампаніі Алег Мацкевіч не змог патрапіць на ўчастак для галасавання №24 падчас правядзення працэдуры апячатвання скрыні.
12.11.2019 Алег Гулак: Трэба змяняць правілы датэрміновага галасавання
Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак выказаў сваё стаўленне да датэрміновага галасавання ў Беларусі.
12.11.2019 У Гародні ўчастковая камісія адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад АГП
У Гародні зафіксаваны першы інцыдэнт падчас датэрміновага галасавання. Камісія выбарчага ўчастку №38 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51, што размяшчаецца ў сярэдняй школе №5, адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Наталлю Більдзюк.