Навіны на тэму: выбары-2015
11.10.2015 Глуск: пасля заўвагі назіральніка старшыня ўчастковай камісіі выправіў лічбы ў пратаколе без тлумачэнняў (фота)
Чаму ў папярэднім пратаколе колькасць нявыкарыстаных бюлютэняў была значна меншай, Васіль Беразоўскі назіральніку не патлумачыў. Ігар Кірын зафіксаваў, што 10 кастрычніка ён стаў сведкаў таго, як праўладныя назіральнікі здавалі справаздачы аб сваёй дзейнасці старшыні ўчастковай камісіі.
11.10.2015 Студэнты БДУІР скардзяцца на прымус да галасавання
Увечары 10 кастрычніка, у апошні дзень датэрміновага галасавання, паступіла паведамленне пра прымус да галасавання ад студэнтаў БДУІР.
11.10.2015 Баранавічы: гарадская камісія не атрымлівае звестак аб датэрміновым галасаванні. Дадзенымі не валодаюць ні старшыня, ні сябры камісіі
Баранавіцкі гарвыканкам адхіліў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію ад выканання сваіх абавязкаў. Да такой высновы прыйшоў сябра ТВК Віктар Сырыца, які напісаў адпаведную скаргу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
10.10.2015 Салігорск: незалежны назіральнік сцвярджае, што ў перапынак была ўскрыта скрыня для галасавання
Уладзімір Шыла: "Сёння, 10 кастрычніка, пасля абедзеннага перапынку пячатка апынулася ўжо ў іншым месцы. Прыклада ў трох сантыметрах ад першапачатковага. Саму пячатку не пашкодзілі, але недакладна прыляпілі назад. Я ў гэтым упэўнены".
10.10.2015 Брэст: назіральніка пазбавілі акрэдытацыі на ўчастку, калі ён паспрабаваў зарэгістравацца на іншым – адмовілі
У чацвёрты дзень датэрміновага галасавання, калі Уладзімір Вялічкін агучыў, што дадзеныя па яўцы камісіі на 50 чалавек не супадаюць з дадзенымі ягонымі і ягонай напарніцы, старшыня камісіі сказала, што ставіць пытанне аб пазбаўленні яго акрэдытацыі назіральніка.
10.10.2015 Бабруйск: на ўчастку №20 зафіксаваны прыпіскі выбаршчыкаў
Журналістка газеты "Бабруйскі кур'ер" Александрына Глаголева расказала, як на ўчастку №20 у спісах тых, хто прагаласаваў датэрмінова, з'явілася сотня лішніх чалавек.
10.10.2015 З пошты праваабаронцам: прымус і завышэнне яўкі
Здравствуйте, я студент 2 курса филологического факультета Мозырского Государственного Педагогического Университета им. Шамякина. Сегодня утром из деканата поступило указание всем иногородним учащимся, проживающим в общежитии, явиться и проголосовать. В противном случае пригрозили выселением.
10.10.2015 Бабруйск: старшыня камісіі апячатвае скрыні "для назіральніцы"
Галіна Смірнова, мясцовая каардынатарка кампаніі "Права выбару", ад першага дня сваёй працы на ўчастку №43 літаральна прымушае старшыню камісіі апячатваць скрыню і памяшканне, у якім яна захоўваецца.
10.10.2015 Баранавічы: старшыня гарадской ТВК адмовілася даць інфармацыю недзяржаўнай газеце “Intex-press” аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых
Тамара Шукала адмовілася, спаслаўшымя на тое, што не валодае гэтай інфармацыяй. На пытанне, як Цэнтральная выбарчая камісія атрымлівае гэтыя звесткі і абвяшчае вынікі датэрміновага галасавання, Тамара Шукала адказала: "Я не ведаю, магчыма, участкі самі перадаюць".
10.10.2015 Толькі падчас датэрміновага галасавання высвятляецца: салігорская выбарчая камісія №19 цалкам сфармавана з педагогаў начале з дырэктрарам
Варта адзначыць, што фармальна ўсе работнікі школы на чале са спадарыняй Каштальян аформленыя ў сябры выбарчай камісіі пратаколамі ад розных праўладных грамадскіх арганізацый і шляхам збору подпісаў.
10.10.2015 Смаргонь: гендэрны расклад датэрміновага галасавання на ўчастку №5: 63,5% – жанчыны і 36,5% – мужчыны
На выбарчым участку №5 у Смаргоні за 4 дні прагаласавала 384 выбаршчыкі з 1 314 зарэгістраваных на участку. Гэта акурат 29,2 працэнты. Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў адзначыў, што з такім высокім працэнтам прагаласаваўшых ён сустракаецца ўпершыню.
10.10.2015 У Гродне старшыня камісіі пратаколы датэрміновага галасавання падпісвае на адвароце (фота)
Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №33 Ленінскага раёну Гродна Жанна Шумская, яна ж дырэктарка сярэдняй школы №22, вывешвае на ўчастку няправільна аформленыя пратаколы па выніках датэрміновага галасавання.
10.10.2015 Выніковая справаздача па датэрміновым галасаванні
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
10.10.2015 У Глуску колькасць жадаючых прагаласаваць датэрмінова нарастала з кожным днём
Назіральнік ва ўчастковай выбарчай камісіі на Глускім выбарчым участку №2 Ігар Кірын адзначае, што, згодна вывешваемых на ўчастку пратаколаў аб датэрміновым галасаванні, 6 кастрычніка прагаласавала 53 выбаршчыкі, 7 кастрычніка – 90, 8 кастрычніка – 150, 9 кастрычніка – 188 выбаршчыкаў.
10.10.2015 Брэст: у абласную выбарчую камісію скаргаў няма
Тое, што ў абласную выбарчую камісію няма скаргаў, сведчыць пра тое, што людзі не прызвычаілся адстойваць свае правы. Такія высновы робіць сябра Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Сяргей Магонаў, які прадстаўляе ў гэтым органе Аб'яднаную грамадзянскую партыю.