Навіны на тэму: выбары-2015
10.10.2015 «Карусельшчыкі», якім плацілі за выбары, зьбілі назіральніка і спрабавалі забраць у яго ноўтбук
Падчас датэрміновага галасаваньня на выбарчым участку № 24 Менску назіральнікі зафіксавалі двух «карусельшчыкаў» і ўбачылі, як ім плацілі грошы за фіктыўны ўдзел у выбарах.
10.10.2015 Справаздача па выніках назірання за чацвертым днём датэрміновага галасавання
Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.
10.10.2015 Выбарчая камісія адзінагалосна прагаласавала за пазбаўленне акрэдытацыі назіральніка ад Руху
Сябра Рады Руху “За Свабоду” Леанід Гаравы з Гарадка, што на Віцебшчыне, пазбаўлены акрэдытацыі назіральніка і выдалены з памяшкання для галасавання.
10.10.2015 Магілёў: на ўчастку №72 камісія дае недакладныя звесткі ў пратаколах аб выніках галасавання за дзень
Замест таго, каб даваць звесткі за кожны асобны дзень датэрміновага галасавання, яна кожны раз суміруе дадзеныя аб колькасці прагаласаваўшых з папярэдніх дзён галасавання. У выніку гэтага ўзнікла разыходжанне ў колькасці галасоў.
09.10.2015 Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
09.10.2015 У Гродне назіральнікі прымусілі камісію прыбраць партрэт Аляксандра Лукашэнкі (фота)
У Гродне на выбарчых участках №33 і 34, якія размешчаны ў сярэдняй школе №22, незалежныя назіральнікі Сяргей і Мікалай Верамеенкі звярнуліся да дарэктара школы з патрабаваннем прыбраць дадатковы партрэт Аляксандра Лукашэнкі, які быў змешчаны на стэндзе дзяржаўнай сімволікі.
09.10.2015 За сяброўства ва ўчастковай камісіі Таццяну Бялько збіраліся звольніць з працы
Таццяна Бялько жыве ў вёсцы Дзеравянчыцы Слонімскага раёна і працуе на мясцовай ферме прыбіральшчыцай. Яна з’яўляецца сябрам участковай камісіі Дзеравянчыцкага ўчастка для галасавання № 32, куды была вылучана Слонімскай гарадской арганізацыяй Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.
09.10.2015 Навучэнцы Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжу: «Вадзілі галасаваць усіх у першы дзень, па спісе»
У першы дзень датэрміновага галасавання нас усіх павялі галасаваць у школу №19, прычым адміністрацыя інтэрнату мела на руках спіс усіх, хто дасягнуў 18 гадоў. І па гэтым спісе ўсіх павялі галасаваць», - распавялі навучэнцы каледжу.
09.10.2015 У Магілёве на выбарчым участку №153 дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі (фотафакт)
Пра тое, што ў Магілёве на выбарчым участку №153 дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі, паведаміў назіральнік Аляксандр Шаўцоў. Сцяг вывешаны на будынку сярэдняй школы №10, а пад ім размешчаны плакат, які інфармуе пра тое, што выбары адбудуцца 11 кастрычніка.
09.10.2015 Салігорск: улады ствараюць імітацыю масавага назірання
Салігорскія праваабаронцы кажуць пра імітацыю назірання за выбарчым працэсам у рэгіёне з боку праўладных арганізацый. У іх нават ёсць свае куратары, у якіх яны цэнтралізавана адзначаюцца, паведамляюць аб рэгістрацыі на ўчастку.
09.10.2015 Бабруйск: датэрміновае галасаванне кантралюецца працадаўцамі
"Нас сёння адпусцілі з працы раней, і працоўных, і майстроў, каб пайшлі прагаласавалі. Кажуць, будуць кантраляваць кожнага. Мы мусім сказаць потым на працы нумар участка, і яны будуць звязвацца з сябрамі ўчастковых камісій, каб праверыць кожнага".
09.10.2015 Назіральнікі сведчаць пра завышэнне камісіямі яўкі выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні
Незалежныя назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” фіксуюць вялікую розніцу паміж фактычнай колькасцю выбаршчыкаў, што прыходзяць на ўчасткі і тымі звесткамі, якія на прыканцы кожнага дню датэрміновага галасавання абвяшчаюць участковыя выбарчыя камісіі.
09.10.2015 Паштоўкі за Лукашэнку разляцеліся на краіне. У Талачыне пададзена скарга на адсутнасць на іх выходных дадзеных
У Бялынічах агітацыйную прадукцыю паспраўсюджвалі супрацоўнікі мясцовых аддзяленняў сувязі РУП “Белпошта”. Па словах работнікаў пошты, адпаведны загад яны атрымалі ад свайго кіраўніцтва.
09.10.2015 Бабруйск: журналістцы сказалі, што на ўчастку працяглы час могуць знаходзіцца толькі назіральнікі
Журналістка "Бабруйскага кур'еру" прыйшла на выбарчы ўчастак №20, каб зрабіць рэпартаж. Александрына Глаголева збіралася правесці на ўчастку некалькі гадзін, але сябры камісіі не дазволілі ёй гэта зрабіць. Журналістцы паведамілі, што яна можа зрабіць некалькі фота і сыйсці. Таксама ёй пагражалі міліцыяй.
09.10.2015 Старшыня камісіі на ўчастку №2 у Брэсце лічыць немэтазгодным разглядаць прапанову наконт празрыстага падліку галасоў
Адзін з назіральнікаў на гэтым участку для галасвання, які месціцца ў будынку ААТ “Будтрэст №8”, звярнуўся у выбарчую камісію, каб тая на сваім паседжанні разгледзела прапанову аб адкрытым падліку галасоў, і гэтую працэдуру маглі бачыць акрэдытаваныя назіральнікі.