Навіны на тэму: выбары-2012
24.09.2012 Маладэчна: Для акруговай камісіі выбары ўжо скончыліся, дзя назіральнікаў – працягваюцца.
24 верасня раніцай Эдуард звярнуўся ў акруговую камісію, каб атрымаць выніковы пратакол. Намесніца кіраўніка камісіі Люцыя Арловіч паведаміла, што пратакол ён атрымае толькі пазней, на пасяджэнні камісіі, а зараз камісія не працуе.
24.09.2012 Дэпутата Савановіча вылучылі ад калектыва ЖЭС-48 фіктыўна
Супрацоўнікі камунальнага прадпрыемства склалі скаргу ў Мінскую гарадскую пракуратуру. Яны просяць прыцягнуць да адказнасці старшыню ЖРЭА-1 Фрунзенскага раёна Васіля Шашка. Менавіта ён адказваў за фіктыўнае фармаванне спісу дэлегатаў, якія нібыта падтрымлівалі кандыдатуру Міхаіла Савановіча на вылучэнне ў дэпутаты. Насамрэч жа супрацоўнікі ЖЭС-48 з Савановічам ніколі не былі знаёмыя, пра ягоную дзейнасць на пасадзе старшыні Мінгарсавета нічога не ведаюць.
24.09.2012 Назіральнікі АБСЕ: Выбары ў Беларусі нельга назваць свабоднымі і бесстароннімі
Даклад прэзентаваны 24 верасня на брыфінгу ў Мінску. Канчатковы даклад назіральнікаў АБСЕ плануецца падрыхтаваць на працягу двух месяцаў.
24.09.2012 У Менску былі затрыманыя моладзевыя назіральнікі (абноўлена)
Па інфармацыі праваабаронцаў на 15.30, затрыманых назіральнікаў моладзевага праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” пачалі адпускаць з РУУСу Цэнтральнага раёна Менска. Ва ўсіх узялі адбіткі пальцаў, знялі на відэа. Супрацоўнікі міліцыі не далі ніякіх тлумачэнняў наконт прычыны затрымання і пратаколаў на затрыманых не складалі.
24.09.2012 Старшыні выбарчых камісій: лічым так, як нас навучылі на трэнінгах
Старшыня УВК Людміла Мячына разгледзела заяву аднаасобна, без правядзення паседжання камісіі і напісала, што “працэдура падліку галасоў і устанаўленне вынікаў галасавання была адпрацаваная з членамі камісіі пры правядзенні трэнінгу”.
24.09.2012 Брэст: толькі на адным участку невядома калі прагаласавала амаль паўтысячы выбаршчыкаў
Незалежная назіральніца Валянціна Шорах, якая разам з іншымі калегамі ўсе дні галасавання адсочвала выбарчы працэс на участку №31 Брэсцкай-Заходняй акругі №1, што знаходзіўся на прадпрыемстве “Водаканал”, паведаміла пра істотныя адрозненні ў лічбах, якія тычацца яўкі выбаршчыкаў.
24.09.2012 Стэфановіч: “Беларусь набліжаецца да савецкіх стандартаў выбараў”
Па меркаванні намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча, Беларусь набліжаецца да савецкіх стандартаў выбараў, калі людзям абыякава, за каго галасаваць і як праходзяць выбары наогул. Менавіта праз гэта істотна скарачаецца яўка выбаршчыкаў.
24.09.2012 Выніковая справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць, што выбарчы працэс прайшоў з сур’ёзнымі парушэннямі прынцыпаў дэмакратычных і справядлівых выбараў, замацаваных стандартамі АБСЕ і беларускім заканадаўствам. Атмасфера палітычнага пераследу і рэпрэсій апанентаў улады, на фоне якой праходзіла выбарчая кампанія, абмежаванні падчас фарміравання выбарчых камісій, агітацыйнай кампаніі, негатыўна паўплывалі на свабоду выбару. Непразрыстасць падліку галасоў не дае падставаў сцвярджаць, што вынікі выбараў адлюстроўваюць волевыяўленне беларускага народа.
24.09.2012 Баранавічы: “Куратары груп не прымушалі, а толькі інфармавалі студэнтаў…”
Куратары Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Наталля Маісеенка і Ганна Верамейка не прымушалі студэнтаў да датэрміновага галасавання, а толькі інфармавалі іх аб магчымасці такога галасавання на працягу 18-22 верасня.
24.09.2012 Гародня: На многіх участках -- “прыпіска” галасоў
Падвядзенне вынікаў выбараў у Гародні была адзначана сур’ёзнымі “прыпіскамі” камісій колькасці прыйшоўшых на ўчасткі. На розных выбарчых участках камісіі дапісвалі ў выніковы пратакол ад 100 да 500 да рэальнай колькасці прыйшоўшых і прагаласаваўшых.
24.09.2012 Мінск: апазіцыя не трапіла ў парламент
Сярод абраных дэпутатаў не было ні аднаго прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» або Ліберальна-дэмакратычнай партыі, якія працягнулі ўдзел у выбарах.
24.09.2012 Ярмошына: у Беларусі абрана 109 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Другога туру не будзе ні па адным з выбарчых акругаў. Па дадзеных ЦВК, у цэлым па Беларусі яўка выбаршчыкаў склала 74,3%. Каментуючы інфармацыю незалежных назіральнікаў аб завышэнні яўкі выбаршчыкаў сябрамі камісій, Ярмошына адзначыла, што ЦВК давярае толькі пратаколам выбаркамаў.
24.09.2012 Мазыр: Участак №31 Палесскай акругі -- прыпісана 386 галасоў
"Такога нахабства з боку камісіі яшчэ не бачыў! У іх пануе ўседазволенасць. Па спісу зарэгістравана 2550 выбаршчыкаў, 850 з іх прагаласавалі датэрмінова, а 477 – у дзень выбараў. Такім чынам атрымоўваем 1327 чалавек. У пратаколе пазначана іншая лічба: 1861 чалавек".
23.09.2012 Запрашаем на прэс-канферэнцыю
У панядзелак, 24 верасня, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставяць папярэднюю справаздачу па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе ПЦ “Вясна”. Пачатак – у 11.30.
23.09.2012 Брэст: кандыдат просіць ануляваць вынікі выбараў у лякарні
Падлік галасоў непасрэдна на ўчастку быў спынены і перанесены ў кабінет галоўнага лекара. Пасля абвесцілі, што з 337-мі выбаршчыкаў за Аляксандра Мельніка аддалі галасы 40 чалавек, а за дырэктара Брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага – 219.