Навіны на тэму: выбары-2012

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Маладэчна

02.10.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Маладэчна

Вынікі выбараў былі цалкам прадказальнымі. Напэўна, гэтым і тлумачыцца пасіўнасць выбаршчыкаў. Адразу было відавочна, што яўку прыдзецца “ствараць”. Звесткі аб прымусе да датэрміновага галасавання паступалі з большасці маладэчанскіх арганізацый, у дзень выбараў назіральнікі таксама фіксавалі выпадкі “настойлівага запрашэння” да ўдзелу ў выбарах.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Аршаншчына

02.10.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Аршаншчына

Па дадзеных назіральнікаў, практычна на ўсіх участках пры адкрыцці скрыняў былі бачныя стосы складзеных бюлетэняў, якія сведчаць пра іх укідванне. Працэдура падліку была непразрыстай. Колькасць тых, хто прынялі ўдзел у галасаванні, адрознівалася ад дадзеных назіральнікаў на асобных участках амаль у два разы.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Мазыр

01.10.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Мазыр

Паталагічная прага да фальсіфікацый з боку пастаянных сябраў выбарчых камісій усіх узроўняў засведчыла: па-іншаму (то бок, па Законе!) працаваць яны не здольныя. Зафіксаваныя шматлікія парушэнні ВК падчас выбараў у Мазыры прымусілі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна напісаць адкрыты зварот да мясцовых уладаў.

ЦВК лічыць, што перашкодаў для агітацыі ў Брэсце не было

01.10.2012 ЦВК лічыць, што перашкодаў для агітацыі ў Брэсце не было

Экс-кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2 Ігар Маслоўскі атрымаў з Цэнтрвыбаркаму адказ на сваю скаргу, якая тычылася вызначаных гарадскімі ўладамі месцаў, дзе можна было ладзіць пікеты і сустрэчы з выбаршчыкамі.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Мінск

01.10.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Мінск

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі на выбарах сталі завышэнне дадзеных аб яўцы выбаршчыкаў і прымус да галасавання. У той жа час, як адзначаюць праваабаронцы, у цяперашняй выбарчай кампаніі няма нічога новага. Характар найбольш распаўсюджаных парушэнняў не змяняецца ад выбараў да выбараў.

“Маладзечанская газета” акрэсліла выбары як “агульны поспех”

01.10.2012 “Маладзечанская газета” акрэсліла выбары як “агульны поспех”

Агульны настрой шматлікіх апошніх публікацыяў, прысвечаных працэсу галасавання і вынікам выбараў, лёгка адгадваецца ўжо па загалоўках: “Без падказак і прымусу”, “Выпрабаванне выбарамі”, “Высокі давер”, “Агульны поспех”.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Калінкавічы, Рэчыца, Светлагорск

01.10.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Калінкавічы, Рэчыца, Светлагорск

Прайшоўшая выбарчая кампанія вызначалася абыякавасцю да яе з боку выбаршчыкаў і слабай актыўнасцю палітычных сіл. “Кандыдаты ад улады” выкарыстоўвалі адміністрацыйны рэсурс. Назіральнікі не мелі магчымасці бачыць бюлетэні пры падліку галасоў.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Жлобін і Рагачоў

01.10.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Жлобін і Рагачоў

У дзень асноўнага галасавання назіральнікі з Рагачова адзначалі сярэднюю яўку па рэгіёне прыблізна ў 38%, акруговая камісія назвала іншую лічбу – 86%. Назіральнікі са Жлобіна таксама сведчаць пра факты парушэнняў.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Брэстчына

30.09.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Брэстчына

Паводле афіцыйных звестак, выбары ва ўсіх 16-ці акругах былі прызнаныя сапраўднымі і паўсюль былі абраныя дэпутаты яшчэ ў першым туры. Ніхто з прадстаўнікоў апазіцыі ў беларускі парламент не трапіў. Нягледзячы на заўважаную нізкую актыўнасць выбаршчыкаў, было абвешчана, што яўка усярэднім па брэсцкаму рэгіёну склала 74,2%, а ў Баранавіцкай сельскай акрузе №7 нават дасягнула паказчыка ў 90%.

Барысаў: праваабаронца так і не атрымаў адказ на сваю скаргу

30.09.2012 Барысаў: праваабаронца так і не атрымаў адказ на сваю скаргу

У дзень выбараў, 23 верасня, праваабаронца Алег Мацкевіч напісаў скаргу ў ЦВК і акруговую камісію Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 з нагоды парушэнняў пры галасаванні на даму. Мінуў тыдзень - адказу з акруговай камісіі так і не паступіла.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Салігоршчына

30.09.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Салігоршчына

Паводле афіцыйных дадзеных удзел у выбарах па Салігорскай гарадской акрузе прыняла 62,8% выбарцаў, па сельскай - 82,2%. Незалежныя назіральнікі зафіксавалі яўку на ўзроўні не большым за 45%. Зрэшты, не толькі гэтая лічба дазваляе казаць аб тым, што выбары на Салігоршчыне не адбыліся.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Гомельшчына

28.09.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Гомельшчына

На асноўных этапах выбарчай кампаніі - падчас збору подпісаў, правядзення агітацыі і датэрміновага галасавання - на ўсю моц быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс на карысць праўладных кандыдатаў, што стварала няроўныя ўмовы ўдзелу ў выбарах для альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Мазыр: пасля выбараў Уладзімір Целяпун напісаў адкрыты зварот да мясцовых уладаў

28.09.2012 Мазыр: пасля выбараў Уладзімір Целяпун напісаў адкрыты зварот да мясцовых уладаў

Праваабаронца, які ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях з 1989 года, кажа, што сёлета ён упершыню не складаў актаў і не пісаў скаргаў пра дапушчаныя парушэнні падчас галасавання і падліку галасоў: “Не хацелася марнаваць на гэта свой час і энэргію”.

Баранавічы: ЦВК не хоча разглядаць скаргу назіральніка Сяргея Гоўшы

28.09.2012 Баранавічы: ЦВК не хоча разглядаць скаргу назіральніка Сяргея Гоўшы

У сваёй заяве ў ЦВК Сяргей Гоўша даводзіў, што па інфармацыі незалежных назіральнікаў, яшчэ да абеду 21 верасня на выбарчым участку № 21 (4-я гімназія) прагаласавала 40,3% ад спісачнага складу выбаршчыкаў. Аб прымусовым галасаванні заявілі студэнты 4-га курса педагагічнага і інжынернага факультэтаў.

Аршанская пракуратура адфутбольвае скаргі на парушэнні на выбарах

28.09.2012 Аршанская пракуратура адфутбольвае скаргі на парушэнні на выбарах

Скаргі гарадская пракуратура перанакіроўвае для разгляду ... у акруговую выбарчую камісію, гэта значыць у той самы орган, на які скардзяцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства