Навіны на тэму: выбары-2012

Старшыня Зэльвенскага райвыканкама паабяцаў дадаць месцаў для пікетаў на наступныя выбары

15.10.2012 Старшыня Зэльвенскага райвыканкама паабяцаў дадаць месцаў для пікетаў на наступныя выбары

Яшчэ падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў былы кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Іван Шэга са Слоніма звяртаўся ў Зэльвенскі райвыканкам наконт павелічэння месца для агітацыі кандыдатаў у дэпутаты на Зэльвеншчыне. І вось нядаўна Іван Шэга атрымаў адказ на свой зварот.

Брэст: былы кандыдат у дэпутаты збіраецца судзіцца з гарвыканкамам

15.10.2012 Брэст: былы кандыдат у дэпутаты збіраецца судзіцца з гарвыканкамам

Па словах Мельніка, падставай для такіх дзеянняў стаў адказ мясцовых уладаў на ягоны ліст, у якім ён прасіў ініцыяваць адміністратыўны працэс у дачыненні да старшыні ўчастковай камісіі №39 Леаніда Валабуева. Як лічыць былы прэтэндэнт на дэпутацкі мандат, гэты кіраўнік участковага выбаркаму груба парушыў Выбарчы кодэкс.

Орша: Назіральнікі падалі заяву ў Следчы камітэт

11.10.2012 Орша: Назіральнікі падалі заяву ў Следчы камітэт

У заяве гаворыцца, што на ўчастках № № 18,26,33 выяўленыя факты, калі ў спісах выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома, была адна лічба, а пры ўскрыцці скрынь бюлетэняў аказвалася іншая, у некалькі разоў большая.

Бабруйск: ЦВК выбачылася перад назіральнікам

11.10.2012 Бабруйск: ЦВК выбачылася перад назіральнікам

Бабруйскі сябра БХК Аляксандр Леаненка атрымаў адказ на свой ліст, дасланы на днях у ЦВК. Нагадаем, што ў ім назіральнік прасіў больш пільна разабрацца са сваёй скаргай наконт агітацыйных матэрыялаў у памяшканні для галасавання.

Слуцк: Экс-кандыдат збіраецца выкрыць ілжэсведчанне абранага дэпутата

11.10.2012 Слуцк: Экс-кандыдат збіраецца выкрыць ілжэсведчанне абранага дэпутата

Слуцкі РАУС адмовіў экс-кандыдату ў дэпутаты Аляксандру Шыловічу ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да яго былога начальніка, які прылюдна абразіў яго на сустрэчах з выбаршчыкамі.

Былы кандыдат спрабуе абскардзіць вынікі выбараў праз Вярхоўны суд

11.10.2012 Былы кандыдат спрабуе абскардзіць вынікі выбараў праз Вярхоўны суд

Былы кандыдат па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 Ігар Случак накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд на вынікі выбараў па акрузе. Ён просіць ВС адмяніць пастанову ЦВК ад 5 кастрычніка ад адмове ў задавальненні скаргі аб правядзенні паўторнага пераліку галасоў выбарцаў па Гомельскай-Савецкай акрузе.

У ЦВК не зразумелі назіральніка?

10.10.2012 У ЦВК не зразумелі назіральніка?

Яшчэ падчас выбараў бабруйскі назіральнік Аляксандр Леаненка, які працаваў на выбарчых участках № 22 і 23 Сельскай акругі, падаў скаргі ў АВК і ЦВК. Ён указаў на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў, якія знаходзіліся ў памяшканні для галасавання.

Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу магілёўскай назіральніцы

10.10.2012 Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу магілёўскай назіральніцы

Аліна Скрэбунова прасіла Цэнтральную камісію па выбарах не прызнаваць вынікі галасавання на ўчастку №48, які ўваходзіць у склад Шклоўскай выбарчай акругі №90. Паводле назіральніцы віртуальны падлік выбаршчыкаў, якія прыйшлі галасаваць, не адпавядаў іх колькасці, пазначанай у пратаколе.

Пракуратура не задаволіла скаргу салігорскага назіральніка за выбарамі

09.10.2012 Пракуратура не задаволіла скаргу салігорскага назіральніка за выбарамі

Пракуратурай Салігорскага раёна была разгледжана скарга назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Уладзіміра Шылы, у якой ён звяртаў увагу на шэраг парушэнняў Выбарчага кодэксу падчас выбараў 23 верасня.

Цэнтрвыбаркам не стаў разглядаць болей за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў

09.10.2012 Цэнтрвыбаркам не стаў разглядаць болей за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў

Пра гэта паведамляе магілёўскі каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” Юрый Новікаў, які днямі атрымаў пісьмовы адказ ад кіраўніцы Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзіі Ярмошынай.

Брэст: акруговая камісія не задаволіла скаргу экс-кандыдата

09.10.2012 Брэст: акруговая камісія не задаволіла скаргу экс-кандыдата

Старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатаваўся па Брэсцкай-Цэнтральнай выбрачай акрузе №2, патрабаваў адмяніць вынікі выбараў у гэтай акрузе, бо, на яго думку, яны прайшлі з грубымі парушэннямі заканадаўства.

Івацэвіцкі назіральнік за выбарамі застанецца без працы

09.10.2012 Івацэвіцкі назіральнік за выбарамі застанецца без працы

Слесар райводаканала Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Станіслаў Халадовіч, які быў назіральнікам падчас парламенцкіх выбараў, атрымаў на рукі папярэджанне аб тым, што з ім з 7 лістапада не будзе працягнуты працоўны кантракт. Тым часам, як на водаканале не хапае ажно 40 работнікаў.

Беларускія назіральнікі - пра выбары ў Грузіі (фота)

08.10.2012 Беларускія назіральнікі - пра выбары ў Грузіі (фота)

Вопытныя беларускія назіральнікі ад розных грамадскіх арганізацый у складзе Міжнароднай місіі пад эгідай сеткі “Цэнтра плюралізму” ажыццяўлялі назіранне за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі.

Гарадзенскай “вертыкалі” сорамна за выбары?

08.10.2012 Гарадзенскай “вертыкалі” сорамна за выбары?

Характэрна, што адразу праз некалькі дзён пасля сканчэння выбараў у Палату прадстаўнікоў на некаторых сайтах гарадзенскіх раённых адміністрацый знікла ўся інфармацыя, датычная гэтай кампаніі.

“Брыдкаслоў” Гоўша тлумачыць рашэнне аблсуда па яго скарзе  палітычнай ангажаванасцю

05.10.2012 “Брыдкаслоў” Гоўша тлумачыць рашэнне аблсуда па яго скарзе палітычнай ангажаванасцю

Праваабаронца Сяргей Гоўша, пакараны падчас выбарчай кампаніі судом Баранавіцкага раёна мільённым штрафам нібыта за брыдкаслоўе на адрас сябраў акруговай камісіі, пры якой з’яўляўся назіральнікам, падаваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Суддзя Міхаіл Грыгаровіч знайшоў падставу для незадавальнення скаргі нават пры наяўнасці неабвержных доказаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства