Навіны на тэму: выбары-2012
26.10.2012 Аляксей Гаўруцікаў дамогся, каб вінаватых пакаралі за парушэнне выбарчага заканадаўства
Упершыню былі пакараныя віцебскія раённыя чыноўнікі, якія дапусцілі парушэнне правоў жыхароў дзвюх "шматпавярховак" па вуліцы Броўкі. Некалькі соцень людзей не ўключылі ў выбарчыя спісы, пазбавіўшы іх магчымасці волевыяўлення на мінулых парламенцкіх выбарах.
25.10.2012 Журналістка з Брэста скардзіцца ў пракуратуру на акруговы выбаркам
Між тым, акруговую выбарчую камісію афіцыйна расфармавалі, а зарэгістраваную скаргу ад незалежнай журналісткі пакінулі без адказу.
24.10.2012 Барысаў: акруговая камісія не будзе праводзіць праверку спісаў выбаршчыкаў
Назіральнік ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Васіль Лапацін атрымаў адказ з акруговай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 на сваю просьбу праверыць спісы тых, хто прагаласаваў на ўчастку № 25.
23.10.2012 Жлобін: міліцыя расследуе інцыдэнт паміж выбаршчыкам і сябрам “Справядлівага свету”
Сябра партыі левых “Справядлівы свет” Ілону Ткачову са Жлобіна, якая з’яўлялася даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 Валерыя Рыбчанкі, выклікаюць у міліцыю для расследвання інцыдэнта з выбаршчыкам Бабаньковым.
23.10.2012 Старшыні профільных камісій Палаты прадстаўнікоў абіраюцца на безальтэрнатыўнай аснове
У Палаце прадстаўнікоў завяршылася вылучэнне кандыдатаў на пасады старшыняў профільных камісій. Галасаванне па кіраўнікам усіх 14 камісій будзе праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове.
22.10.2012 Магілёў: каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Юрый Новікаў рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд
Нагодай для гэтага з’яўляецца рашэнне Магілёўскага абласнога суда, які 18 кастрычніка не задаволіў скаргу актывіста і не адмяніў штраф у памеры чатырох мільёнаў рублёў, які быў вынесены Ленінскім раённым судом горада.
22.10.2012 Жлобін: сябры “Справядлівага свету” атрымалі адпіскі з ЦВК і раённай пракуратуры
Сябры жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” атрымалі адпіскі з мясцовай пракуратуры і ЦВК па фактах парушэнняў падчас выбарчай кампаніі-2012.
20.10.2012 Барысаў: пракуратура адказала назіральніку прадказальна
Васіль Лапацін, які быў назіральнікам на ўчастку № 25 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, напісаў заяву ў мясцовую пракуратуру з нагоды таго, што старшыня ўчастковай камісіі Анатоль Кучко адмовіўся азнаёміць яго з арыгіналам пратакола.
19.10.2012 Орша: следчы камітэт ухіліўся ад разгляду звароту пра фальсіфікацыі
Партыйныя назіральнікі Оршы Мікалай Дзямідаў і Яўген Анішчанка атрымалі адказ на сваю заяву аб парушэннях на выбарчых участках падчас парламенцкіх выбараў 23 верасня. І вось днямі атрыманы адказ за подпісам начальніка Аршанскага гарадскога аддзела следчага камітэта РБ Д. Бохана.
19.10.2012 Маларыта: пракуратура ігнаруе заклік сябра выбаркаму прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў
Яшчэ 1 кастрычніка былы сябра акруговай выбарчай камісіі па Белавежскай акрузе №8 Пётр Андрыевіч накіраваў свой зварот пракурору Маларыцкага раёну. Паводле словаў Андрыевіча, у звароце ўтрымлівалася просьба да пракурора правесці праверку і прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў на дзесяці выбарчых участках гэтай акругі.
18.10.2012 Праваабаронца падаў скаргу на дзеянні службовых асоб Баранавіцкага ГАУС і УУС Брэсцкага аблвыканкама
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 18 кастрычніка накіраваў скаргу Міністру ўнутранных спраў на дзеянні службовых асоб Баранавіцкага ГАУС і УУС Брэсцкага аблвыканкама. У лісце паведамляецца, што падчас назірання за арганізацыяй і правядзеннем выбараў ім была зафіксавана фальсіфікацыя пратакола № 1 пасяджэння акруговай камісіі № 5.
18.10.2012 Палату прадстаўнікоў зноў узначаліў Уладзімір Андрэйчанка
Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання выбраны Уладзімір Андрэйчанка, які займаў гэтую пасаду ў ніжняй палаце мінулага склікання. За яго абранне 18 кастрычніка прагаласавалі 105 з 108 дэпутатаў, што ўзялі ўдзел у галасаванні, тры бюлетэні прызнаны несапраўднымі.
18.10.2012 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу наконт дзеянняў мясцовых чыноўнікаў
18 кастрычніка калегія Брэсцкага абласнога суду па грамадзянскіх справах разглядала справу мясцовага каардынатара руху «За Свабоду» Дзяніса Турчаняка, які прасіў накіраваць яго скаргу на раённую адміністрацыю для разгляду ў суд ніжэйшай інстанцыі.
17.10.2012 Магілёўская пракуратура не знайшла складу злачынства ў дзеяннях старшыні акруговай камісіі
Магілёўская пракуратура не знайшла складу злачынства ў дзеяннях старшыні акруговай выбарчай камісіі №87 Аляксандра Кажамякіна. Такі адказ атрымаў кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыіі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў ад дадзенай дзяржаўнай структуры.
16.10.2012 Алесь Анціпенка: Дзяржаўныя СМІ змаргіналізавалі выбары, а потым хутка пра іх жа і забылі
Маніторынгава група ГА “БАЖ” падвяла вынікі назірання за асвятленнем парламенцкай выбарчай кампаніі ў дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх СМІ.