Навіны на тэму: выбары-2012
29.11.2012 АБСЕ: Канчатковая справаздача па выбарах з’явіцца бліжэйшымі днямі
Прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Томас Раймер расказвае Еўрарадыё, хто піша справаздачу па парламенцкіх выбарах і чаму не баяцца, што не запросяць у будучым.
29.11.2012 Ігар Случак просіць Канстытуцыйны суд ініцыяваць змены ў выбарчае заканадаўства
Экс-кандыдат у дэпутаты лічыць, што хоць КС і не можа сам ініцыяваць праверку канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, як гэта было да 1996 года, але ў адпаведнасці з законам «Аб Канстытуцыйным Судзе» ён ўносіць ўсім дзяржаўным органам прапановы аб неабходнасці ўнясення змен і дапаўненняў у заканадаўства.
22.11.2012 Жлобінская міліцыя не стала ўзбуджаць адміністрацыйную справу ў дачыненні да сябра “Справядлівага свету”
Нагадаем, пасля выбараў жлобінская міліцыя праводзіла праверку па факту канфліктнай сітуацыі паміж назіральніцай Ілонай Ткачовай і выбаршчыкам Бабаньковым, які прагаласаваў на адным з участкаў за сябе і сваю жонку.
20.11.2012 Баранавічы: два месяцы чыноўнікі “правяралі” факты парушэнняў выбарчага заканадаўства
Яшчэ 19 верасня “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, што студэнтаў БарДУ прымушаюць датэрмінова прагаласаваць пад пагрозай адлічэння. Адказ на заяву паводле гэтых фактаў праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў толькі 19 лістапада: аб’ектыўных дадзеных аб прымусе студэнтаў да датэрміновага галасавання атрымана не было.
19.11.2012 Спроба пакараць фальсіфікатараў выбараў у Оршы апынулася безвыніковай
Па словах старшыняў, нібыта ў дзень выбараў бясконцым патокам ішлі званкі выбаршчыкаў у іх камісіі з просьбай прыехаць з урнай на дом, так як самі жыхары чамусьці не ў стане дабрацца да камісіі. Дарэчы, участак размешчаны ў цэнтры шматпавярховага мікрараёна і самы аддалены дом размешчаны метрах у 200 ад памяшкання камісіі.
14.11.2012 Орша: Каардынацыйны савет палітычных партый і грамадскіх арганізацый выконваў рашэнні выканкама
Начальнік Аршанскай гарадзкой міліцыі Анатоль Сільчанка паведаміў, што заява «Каардынацыйнага савета» надрукавана «згодна асноўным мерапрыемствам па ідэалагічнаму забеспячэнню падрыхтоўкі і правядзенню выбараў, зацверджанаму намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама».
11.11.2012 Брэст: экс-кандыдату не дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, распачатай па яго заяве
Аляксандр Мельнік дамагаецца, каб да да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 39 Леанід Валабуеў, які не дазволіў кандыдату прысутнічаць падчас падліку бюлетэняў.
07.11.2012 Сайт Слонімскага райвыканкама ігнаруе новага дэпутата?
Ужо даўно прайшлі выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а на сайце Слонімскага райвыканкама застаецца інфармацыя пра ранейшага дэпутата Мечыслава Касцюка – былога намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы.
06.11.2012 Брэсцкі ЦУМ хоча судзіцца з экс-кандыдатам у дэпутаты
Амаль праз паўтары месяцы пасля выбараў адміністрацыя гандлёвага аб’екту вырашыла запатрабаваць прабачэнняў за сказ, які быў размешчаны на агітплакаце Аляксандра Мельніка - “Паглядзіце на ЦУМ – ён стаў музеем адных з самых высокіх цэнаў”. Яго апанентам у выбарчай кампаніі быў генеральны дырэктар ААТ “Брэсцкі цэнтральны універмаг” Віктар Валюшыцкі, які і быў абвешчаны дэпутатам.
31.10.2012 Аршанская міліцыя зацягвае разгляд выбарчых парушэнняў
Следчы камітэт ухіліўся ад разгляду гэтага пытання па сутнасці, пераадрасаваў яго Аршанскаму ГАУС. З той пары прайшоў месяц, а ад міліцыі ніякага адказу да гэтага часу не паступіла.
30.10.2012 Рагачоў: працягваецца ціск на Дзяніса Дашкевіча
Падатковая інспекцыя працягвае аказваць ціск на дэмакратычнага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча, які раней спрабаваў вылучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах-2012. На гэты раз Дашкевіча абавязалі заплаціць падатак у памеры 600 тысяч рублёў.
29.10.2012 Магілёў: “Праверка” міліцыі не пацвердзіла завышэння колькасці прагаласаваўшых
Магілёўскай назіральніцы Наталлі Самахвалавай адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць кіраўніцтва ўчастковай касіі. У адказе, які яна атрымала ад начальніка Кастрычніцкага РАУСа Магілёва сп.Клімава, гаворыцца, што скарга былой назіральніцы разгледжана і па ёй праведзена праверка.
29.10.2012 Брэст: міліцыя знайшла асобу, якая здзейсніла паклёп на апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты
Былы вылучэнец ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” па Брэсцкай-Памежнай акрузе №4 Анатоль Новік атрымаў адказ на сваю заяву ў міліцыю наконт распаўсюду зняважлівых звестак пра яго на інтэрнэт-старонцы дзяржаўнай раённай газеты “Заря над Бугом”.
26.10.2012 Брэст: былы кандыдат у дэпутаты не задаволены судовым рашэннем і высновамі пракуратуры
Амаль адчасова экс-кандытат у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акруге №1 Аляксандр Мельнік атрымаў адказы на свае скаргі, які тычыліся парушэнняў Выбарчага кодэксу падчас падліку галасоў у гарадской лякарні.
26.10.2012 Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Ігара Случака
Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Ігара Случака на пастанову ЦВК у сувязі з «адсутнасцю ў заяўніка права на зварот у суд». Вярхоўны суд патлумачыў, што магчымасць абскарджання пастаноў ЦВК не прадугледжана Выбарчым кодэксам.