Навіны на тэму: відэа

Валеры Філіпаў далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (відэа)

11.09.2009 Валеры Філіпаў далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (відэа)

Валеры Філіпаў падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў, і прывёў кур’ёзны прыклад з гісторыі смяротнага пакарання, а таксама даў інтэрвью, мэта якога распавесці пра шматграннасць праблемы смяротнага пакарання.

Віктар Рудэнка: “Гурт “Далі” супраць смяротнай кары, бо мы разумеем, што гэта антыгуманна і гэта недэмакратычная практыка” (Відэа)

09.04.2009 Віктар Рудэнка: “Гурт “Далі” супраць смяротнай кары, бо мы разумеем, што гэта антыгуманна і гэта недэмакратычная практыка” (Відэа)

Віктар Рудэнка, лідэр гурта “Далі”, падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, адзінай краіне ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе да цяперашняга часу захоўваецца гэты від пакарання. Усе ўдзельнікі гурта выказалі сваю адназначную пазіцыю ў гэтым пытанні: “Гурт “Далі” - супраць смяротнага пакарання!”

Мечаслаў Грыб: "Усялякая гвалтоўная смерць чалавека, у тым ліку і смяротнае пакаранне – гэта забойства, хаця і па рашэнні суда" (Відэа)

27.01.2009 Мечаслаў Грыб: "Усялякая гвалтоўная смерць чалавека, у тым ліку і смяротнае пакаранне – гэта забойства, хаця і па рашэнні суда" (Відэа)

Далучэнне да гэтай кампаніі Мячыслава Грыба з’яўляецца сімвалічным і невыпадковым, паколькі будучы начальнікам Кіравання ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму ў студзені 1985 годзе Мечыслаў Іванавіч узначаліў следчую групу па раскрыцці серыйных забойстваў жанчын, па так званай нашумелай у свой час справе Міхасевіча. Дзякуючы працы гэтай следчай групы злачынца быў затрыманы ў лістападзе 1985 году. Падчас раскрыцця гэтага злачынства высветлілася, што раней па справе Міхасевіча былі незаконна асуджаныя 14 чалавек, адзін з іх прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.

29.09.2008 Што могуць бачыць назіральнікі пры падліку галасоў (відэа)

Працэс "падліку" галасоў на ўчастку для галасавання №473 па Старавіленскай выбарчай акрузе г. Менску. Усё, што дазволена бачыць назіральнікам. Любыя спробы падысці бліжэй і паглядзець, што насамрэч там адбываецца, прысякаліся.

13.06.2008 Праваабаронцы за свабодныя выбары (Відэа)

2 чэрвеня адбылася прэс-канферэнцыя праваабаронцаў у сувязі з пачаткам маніторынга маючых адбыцца ўвосень парламенцкіх выбараў. На пытаньні журналістаў адказвалі старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека Алесь Бяляцкі. Тут вы можаце паглядзець відэазапіс прэс-канферэнцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства