03.01.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2018 годзе
Нягледзячы на зніжэнне агульнага ўзроўню рэпрэсій у краіне ў параўнанні з папярэднім годам, сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, у першую чаргу на заканадаўчым узроўні, накіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на працягу 2018 года не адбылося.
30.12.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2018
На працягу месяца былі зафіксаваныя шматлікія факты ціску на незалежных журналістаў-фрылансераў і блогераў, факты затрыманняў удзельнікаў мірных сходаў.
03.12.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2018
27 лістапада стала вядома пра прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у дачыненні да раней асуджаных Магілёўскім абласным судом да выключнай меры пакарання Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога.
02.11.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2018
24 кастрычніка, у сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання, з папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйска выйшаў на свабоду палітвязень і прызнаны Amnesty International вязнем сумлення Дзмітрый Паліенка.
01.10.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2018
З пачаткам восеньскага перыяду аднавілася традыцыйная для Беларусі практыка прыцягнення работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, у тым ліку навучэнцаў сярэднеадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, да сезонных работ па ўборцы ўраджаю, неабумоўленых працоўнымі дамовамі.
03.09.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2018
24 жніўня ў дачыненні да актывістаў незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка вынесены абвінаваўчы прысуд на падставе ч. 2 арт. 243 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).
01.08.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2018
Цягам месяца былі зафіксаваныя шматлікія факты ціску на незалежных журналістаў-фрылансераў і блогераў, факты затрыманняў і адміністрацыйных арыштаў удзельнікаў мірных сходаў.
04.07.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2018
З пачатку чэрвеня пачалося пікетаванне грамадскімі актывістамі, прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый тэрыторыі забаўляльнага комплексу, размешчанага ў непасрэднай блізкасці ад месца масавых расстрэлаў і пахавання ахвяраў савецкіх рэпрэсій 30-х - 40-х гадоў — урочышча Курапаты.
04.06.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2018
20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных справаў з'явіўся артыкул гамафобнага зместу пад назвай «Мы за сапраўднае», у якой МУС падкрэслена непрыязна выказвалася пра людзей ЛГБТК+ і вясёлкавага сцяга, які амбасада Вялікабрытанія размясціла над сваім уваходам у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй — 17 траўня.
04.05.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2018
На 63-й сесіі Камітэта ААН супраць катаванняў у Жэневе афіцыйная дэлегацыя з Беларусі прадставіла свой перыядычны даклад у рамках пятага цыкла. Альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны пры падтрымцы Freedom House і FIDH, прадставілі і беларускія праваабаронцы.
02.04.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2018
Святкаванне 100-годдзя незалежнасці суправаджалася масавымі затрыманнямі грамадзянаў. Усяго, па дадзеных ПЦ “Вясна”, 25 сакавіка былі затрыманыя больш за 120 грамадзянаў у 12 гарадах краіны, большасць з якіх былі пазней вызваленыя без прад'яўлення якіх-небудзь афіцыйных абвінавачванняў.
01.03.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2018
18 лютага завяршыліся выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў. Выбарчая кампанія, якая праходзіла вельмі пасіўна і непрыкметна для грамадзян, выклікала крытыку з боку палітычнай апазіцыі і незалежнага нацыянальнага назірання.
01.02.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2018
24 студзеня Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу «Хартыя-97» (www.charter97.org) у сувязі з размяшчэннем на дадзеным рэсурсе матэрыялаў, у якіх змяшчаецца «забароненая інфармацыя». Дадзены факт выклікаў крытыку з боку незалежнай журналісцкай супольнасці краіны і праваабаронцаў.
15.01.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2017 годзе. Аналітычны агляд
На працягу 2017 года ў краіне назіралася значнае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з папярэднім перыядам г.зв. “мяккіх практык”, якія распачаліся ў жніўні 2015 г. i скончыліся з пачаткам масавых выступаў грамадзянаў, шмат у чым справакаваных ужываннем ўладамі Дэкрэта № 3, у лютым 2017 г.
29.12.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2017
У снежні не было зафіксавана істотных сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека.