Навіны на тэму: Уладзімір Лабковіч
02.03.2023 Падтрымайце праваабаронцаў "Вясны" ў дзень абвяшчэння прысуду
3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд праваабаронцам “Вясны”. Мы заклікаем падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў і выказаць ім сваю салідарнасць у гэты дзень усімі даступнымі спосабамі.
02.03.2023 Сумесная заява міжнародных праваабарончых арганізацый напярэдадні вынясення прысуду па справе "Вясны"
Напярэдадні вынясення прысуду міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, якія падпісалі заяву, паўтараюць свае заклікі вызваліць праваабаронцаў і зняць з іх усе абвінавачванні.
28.02.2023 FIDH: "Абвінавачванні ў бок Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і яго калегаў з "Вясны" грунтуюцца на хлусні"
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) тлумачыць, чаму абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча з'яўляюцца сфабрыкаванымі.
13.02.2023 "Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!" Праваабаронцы "Вясны" выступілі на судзе з апошнімі словамі
Прысуд па справе "Вясны" будзе сімвалічна абвешчаны на пачатку вясны — 3 сакавіка ў 12:00. Публікуем апошнія словы на судзе нашых калегаў — у аўдыё і тэкставай версіях, а таксама працягваем патрабаваць іх вызвалення.
12.02.2023 "Прысуд у дачыненні да майго падабароннага можа быць толькі апраўдальным", — адвакатка Валянціна Стэфановіча
Публікуем вытрымкі прамовы ў судовых спрэчках адвакаткі Валянціна Стэфановіча Таццяны Курадавец.
12.02.2023 "Ягоны энтузіязм у праваабарончай дзейнасці атрымаў прадузятую ацэнку з боку абвінавачвання", — адвакатка Уладзіміра Лабковіча
Публікуем вытрымкі адвакацкіх прамоваў у судовых спрэчках абаронцаў Уладзіміра Лабковіча Андрэя Доўнара і Галіны Тарнаўскене.
11.02.2023 "Дзейнасць майго падабароннага адпавядала стандартам праваабарончай дзейнасці", — адвакатка Алеся Бяляцкага
"Вясна" публікуе вытрымкі адвакацкай прамовы ў судовых спрэчках абаронцы Алеся Бяляцкага Наталлі Івановай.
11.02.2023 "Прашу Высокі суд пастанавіць справядлівы прысуд", – прызначаная следствам адвакатка праваабаронцы, якога судзяць завочна
Публікуем прамову абаронцы Дзмітрыя Салаўёва Людмілы Іванаўны Траяноўскай і расказваем, што вядома пра адвакатку з юрыдычнай кансультацыі Партызанскага раёна Мінска.
09.02.2023 Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам "Вясны" запрасілі тэрміны
У судзе Ленінскага раёна Мінска 9 лютага адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).
04.02.2023 "Стварылі ўнікальную справу. І што гэта, як не палітычны падтэкст?" Па справе "Вясны" дапыталі праваабаронцаў
На судзе даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў. 9 лютага адбудуцца спрэчкі бакоў — ім запросяць тэрміны.
02.02.2023 Праслухоўка ў СІЗА і "аператыўная распрацоўка" праваабаронцаў з 2020 года. Па справе "Вясны" скончылі вывучаць 284 тамы
Распавядаем, што змяшчаецца ў пісьмовых матэрыялах справы.
31.01.2023 Праслухоўкі тэлефонаў, спіс палітвязняў і матэрыялы з сайта "Вясны": чым на судзе даказваюць віну праваабаронцаў
Распавядаем, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях, якія доказы віны па справе выкарыстоўвае пракурор, а праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова каментуе абвінавачванні супраць калегаў у частцы "фінансавання пратэстаў".
29.01.2023 "Крыміналізацыя дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій — амаральная і нечалавечая". Як праходзіць суд па справе "Вясны"
Распавядаем, што адбывалася на судзе над праваабаронцамі "Вясны" на гэтым тыдні.
24.01.2023 "555 дзён у смярдзючых катухах Валадаркі". Як праходзіць працэс па "справе Вясны"
"Вясна" распавядае, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях.
20.01.2023 Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў пракуратуру наконт утрымання "вясноўцаў" у кайданках падчас суду
Ён накіраваў у Генеральную пракуратуру зварот наконт дачы прававых ацэнак і аднаўленні правоў грамадзянаў.