У межах крымінальнай справы затрыманы блогер Павел Спірын
https://spring96.org/be/news/99384
2020
2020-09-04T12:53:57+0300
2020-09-04T12:53:57+0300
2020-09-04T12:53:58+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/spiryn_video_blogger.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што чацвёртага верасня ў Мінску быў затрыманы блогер Павел Спірын.
Затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу - "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці".
Справа звязана з фільмам Спірына "Грань", які быў ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вядзе справу Цэнтральны апарат Следчага камітэту. Вядома, што ў доме ў Паўла Спірына прайшоў ператрус.
Будзе дапаўняцца.