Мінск: Жорсткае затрыманне ўкраінскіх праваабаронцаў. У Таццяны Равякі - ператрус Дапоўнена
На плошчы Перамогі ў Мiнску 12 жніўня супрацоўнікі амапу жорстка затрымалі украінскіх праваабаронцаў і валанцёраў дабрачыннай арганізацыі "Усход SOS" Канстанціна Рэуцкага і Яўгена Васільева. Рэуцкі здымаў момант затрымання грамадзяніна супрацоўнікамі ДАІ каля Плошчы Перамогi.
Пазней сайт hromadske.ua паведаміў, што іх кіраўніцтва спрабуе звязацца з Амбасадай Украіны ў Беларусі, аднак там пакуль не адказваюць.
Пазней у МЗС Украіны адрэагавалі на затрыманне ўкраінцаў.
Дапоўнена
Каля 23 гадзін да праваабаронцы Таццяны Равякі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з ператрусам.
Ператрус звязаны са справай украінскіх праваабаронцаў, нібыта ў рамках справы па артыкуле 293 КК РБ (масавыя беспарадкі). Яны спыняліся ў Равякі на час знаходжання ў Мінску.
Ператрус доўжыўся паўгадзіны, праводзіў Следчы камітэт па горадзе Мінску. Канфіскавалі кампутар Канстанціна Рэуцкага, кампутар Таццяны Равякі і пашпарт Яўгена Васільева.
Па стане на раніцу 12 жніўня ў МЗС Украіны паведамлялі, што ў Беларусі затрымалі 9 украінцаў.