viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае зняць абвінавачванні з актывіста "Вясны" Аляксандра Буракова

2020 2020-08-07T12:54:39+0300 2020-08-07T12:54:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/observatory_omct_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), заклікае беларускія ўлады спыніць судовы пераслед супраць сябра ПЦ “Вясна” Аляксандра Буракова, які быў затрыманы ўчора ў Магілёве.

У заяве адзначаецца, што Буракоў быў адным з нямногіх незалежных назіральнікаў, акрэдытаваных у выбарчых камісіях.

“Затрыманне і магчымы арышт на тэрмін да 15 сутак, верагодна, пазбавяць сп. Буракова магчымасці прысутнічаць на выбарчым участку ў дзень выбараў, і, як здаецца, накіраваны толькі на тое, каб не дазволіць яму ажыццявіць свае законныя правы чалавека і назіранне за выбарамі”, — гаворыцца ў заяве.

Абсерваторыя падкрэслівае, што затрыманне праваабаронцы адбылося ў выніку правакацыі, якую, паводле яго магілёўскага калегі Барыса Бухеля, арганізавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У выніку, на Буракова быў складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і яму пагражае да 15 сутак арышту.

Чытайце таксама: 

У Магілёве судзяць праваабаронцаў "Вясны". Анлайн

7 жніўня ў 10.30 распачаўся суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам з Магілёва Аляксандрам Бураковым-старэйшым.

Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцы ПЦ “Вясна” і назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксандра Буракова

Заява прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства