Пасля пікету Ціханоўскай у Брэсце былі затрыманыя два чалавекі
https://spring96.org/be/news/98474
2020
2020-07-27T10:13:00+0300
2020-07-27T10:13:00+0300
2020-07-27T12:16:17+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/brest_piket_tikhanovskaya_2020_4.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля агітацыйнага пікету ў падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Брэсце 25 ліпеня было затрымана два чалавекі.
"Яны выходзілі з парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе скончыўся агітацыйны пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Іх схапілі некалькі чалавек у цывільным, запіхнулі ў бусік і павезлі. Хлопцы былі ў майках з гербам «Пагоня», — распавёў «БГ» раніцай 26 ліпеня праваабаронца Раман Кісляк.
"На Маскоўскай каля ДК гэта было. Пад'ехалі і заштурхалі ў аўтобус. Павезлі ў Маскоўскі РАУС. Пратрымалі там дзесьці дзве гадзіны. Правялі "прафілактычную" гутарку аб недапушчэнні расклейваць улёткі, якія дыскрэдытуюць уладу і адпусцілі без складання якіх-небудзь пратаколаў», – паведаміў хлопец.