viasna on patreon

Ціханоўская: Перастанце здзекавацца з майго мужа і ціснуць на яго!

2020 2020-07-16T11:53:32+0300 2020-07-16T12:31:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cihanouskaya_1606.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля выхаду з карцара Сяргея Ціханоўскага змясцілі не ў тую камеру, у якой ён знаходзіўся раней, а ў камеру на 15 чалавек. Зняволеныя зноў адмовіліся яго прымаць і зноў запатрабавалі «доказаў» супраць чутак пра нібыта «нізкі сацыяльны статус». Пра гэта TUT.BY распавяла кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Яна патрабуе спыніць здзекі з яе мужа.

Святлана Ціханоўская / Белсат
Святлана Ціханоўская / Белсат

"У аўторак Сяргей выйшаў з карцара. А ў сераду ў яго быў адвакат, і муж распавёў, што пасля карцара яго павялі не ў тую камеру, у якой ён знаходзіўся раней, а ў камеру на 15 чалавек. І тыя зняволеныя зноў адмовіліся яго прымаць і зноў запатрабавалі «доказаў» супраць чутак пра нібыта «нізкі сацыяльны статус». Толькі тады яго змясцілі ў камеру аднаго.

Ноччу супрацоўнік СІЗА яго некалькі разоў будзіў, даваў указанні пераходзіць з аднаго спальнага месца на іншае. Складана назваць разумныя падставы для такога стаўлення, але я думаю, што гэта рэакцыя на тое, што на мінулым тыдні ў судзе разглядаліся скаргі Ціханоўскага на СІЗА. Я веру, што Сяргея такімі метадамі не зламаць. Але ён пастаўлены ў такія ўмовы, што пад пагрозай яго здароўе і жыццё. Я звяртаюся да ўсіх, ад каго гэта залежыць: перастанце здзекавацца з майго мужа і аказваць ціск на яго!" — заявіла Ціханоўская.

Кандыдатка ў прэзідэнты падала ў Следчы камітэт заяву аб спатканні.

"Мне патрэбная сустрэча з Сяргеем не толькі як з маім мужам, але і як з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі", — кажа Святлана Ціханоўская.

Адвакат блогера Віктар Мацкевіч распавёў TUT.BY, што на гэтым тыдні ён сустракаўся з Ціханоўскім штодня.

Ён тлумачыць, што сітуацыя для Ціханоўскага ў СІЗА не мяняецца, але ідзе па коле: зноў карцар, пасля яго — камера, дзе сукамернікі прад'яўляюць да яго прэтэнзіі, якія выходзяць за рамкі закона, і толькі пасля гэтага яго змясцілі асобна.

"Больш за тое, у горшы бок змяніліся ўмовы нашых з ім сустрэч. Калі да гэтага тыдня на працягу месяца нам была прадастаўлена магчымасць сустракацца ў спецыяльна прызначаных для гэтага кабінетах, то з панядзелка мае сустрэчы з Ціханоўскім і нават працэсуальнае дзеянне са следчым, які праводзіць праверку па факце яго затрымання, перанеслі ў памяшканне для спатканняў зняволеных са сваякамі, дзе няма ўмоў для аказання адэкватнай юрыдычнай дапамогі, захавання адвакацкай таямніцы і таямніцы следства, і гэта ўжо не апраўдана эпідэміялагічнай сітуацыяй", — заявіў Мацкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства