viasna on patreon

На Генасамблеі ААН заслухалі даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў

2019 2019-10-18T09:07:45+0300 2019-10-18T09:07:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marina4_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анаіс Марэн

Анаіс Марэн

Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын прадставіла на пасяджэнні Камітэта па сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведамляецца на сайце naviny.by.

Гэта першы даклад, які Марын падрыхтавала для Генасамблеі пасля прызначэння яе спецдакладчыкам па Беларусі ў верасні 2018 года. Выступленне транслявалася на сайце вэб-тэлебачання арганізацыі.

Марын адзначыла, што ў мінулым Беларусь «сутыкалася з крытыкай у сувязі з невыкананнем міжнародных стандартаў правядзення свабодных выбараў». Яна канстатавала, што "ў частцы рэгістрацыі выбаршчыкаў, фарміравання складу выбарчых камісій і ўдасканалення механізмаў датэрміновага галасавання недахопы не ліквідаваны і рэформы не праведзеныя».

«У свой час патэнцыйныя рэформы разглядаліся, аднак многія рэкамендацыі не былі ўкараненыя ў жыццё, - сказала спецдакладчык. - Прайшло тры гады з папярэдніх парламенцкіх выбараў, але істотных зменаў у Выбарчы кодэкс так і не было ўнесена. Нават такія простыя моманты, як дэманстрацыя кожнага бюлетэня назіральнікам пры падліку галасоў, не былі прынятыя да ведама. Гэта сведчыць пра негатоўнасць ўрада гарантаваць празрыстасць выбараў».

«Існуе рэальная пагроза вяртання да рэпрэсій у дачыненні да тых, хто дэманструе сваё іншадумства на вуліцах, у СМІ ці інтэрнэце, - мяркуе Марын. - У гэтай сувязі выклікаюць боязь і неспакой законы па супрацьдзеянні экстрэмізму і тое, якім чынам яны ўжываюцца, - ад іх выкарыстання пакутуюць людзі, якія выказваюць пункт гледжання апазіцыі».

Яна станоўча ацаніла факт дэкрыміналізацыі дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, але звярнула ўвагу на іншы бок гэтага кроку - прадстаўнікі такіх арганізацый сталі больш цярпець ад буйных штрафаў. Пры гэтым рэгістрацыя «арганізацыі або партыі з пазіцыяй, якая не  супадае з пазіцыяй уладаў, на практыцы застаецца складанай».

Таксама яна пазітыўна ацаніла магчымасць праводзіць вулічныя акцыі па паведамляльным прынцыпе, але падвергла крытыцы той факт, што «адведзеныя для іх месцы далёка ад цэнтра». Таксама яна раскрытыкавала патрабаванне аплачваць паслугі дзяржаўных службаў падчас масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства