viasna on patreon

Затрыманая журналістка Вольга Чайчыц

2019 2019-01-21T16:00:46+0300 2019-01-21T16:00:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chajchyc-kurapaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Чайчыц у аддзяленні міліцыі.

Вольга Чайчыц у аддзяленні міліцыі.

Журналістка-фрылансер Вольга Чайчыц, якая супрацоўнічае з польскім тэлеканалам „Белсат”, затрыманая 21 студзеня ля ўрочышча Курапаты пад Менскам. Відэатрансляцыю затрымання Чайчыц вяла ў „Фэйсбуку”, паведамляе БелаПАН.

Журналістка рыхтавала на месцы гібелі ахвяр сталінскіх рэпрэсій рэпартаж для „Белсата”. Як толькі яна з відэааператарам на аўтамабілі ад’ехалі ад урочышча, іх машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. У дачыненні да кіроўцы пачалі складаць пратакол нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху. Затым да журналісткі падышлі двое іншых супрацоўнікаў міліцыі і прапанавалі паехаць з імі ў Бараўлянскі РАУС для разбору.

Паводле слоў аднаго з іх, Чайчыц абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі (артыкул 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Журналістка запярэчыла, што вырабам прадукцыі СМІ, згодна з заканадаўствам, займаюцца рэдакцыі, а яна, як і любы іншы грамадзянін Беларусі, мае права на збор інфармацыі згодна з артыкулам 34 Канстытуцыі.

Пакуль Чайчыц везлі, з ёй на заднім сядзенні аўтамабіля знаходзіўся супрацоўнік міліцыі ў цывільным, які вёў відэаздымку. Пасля прыбыцця ў РАУС у журналісткі запатрабавалі выключыць і здаць мабільны тэлефон, і трансляцыя спынілася. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства