viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2019 2019-01-15T11:10:04+0300 2019-02-19T16:40:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Падзея”: Дзясятага студзеня ў Мінску ў прасторы "Корпус" прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый. Журы вызначыла 10 самых важных і яркіх персон, кампаній, ініцыятыў ды падзей за 2018 год. Без увагі на прэміі не засталася і праваабарончая супольнасць. Кааліцыйная праца праваабарончых НДА Беларусі пры падрыхтоўцы дакладу для КПЧ ААН была прызнана найлепшым партнерствам году.

Каментар”: У мінулую сераду суд у Бабруйску вынес смяротны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу за забойства двух дзяўчын, якое адбылося ў ліпені мінулага года. Смяротны прысуд вынес суддзя магілёўскага абласнога суда Міхаіл Мельнікаў. Новы смяротны прысуд каментуе каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда.

“Асоба”: Жыхар Мінска Ілля Зубеня. У снежні яго разам з сябрам затрымалі міліцыянты за распіццё піва ў парку. Іх завезлі ў аддзяденне, а далей, замест складання пратакола, Ілля быў збіты супрацоўнікамі міліцыі, атрымаў разрыў барабаннай перапонкі. Хлопец распавядае, як гэта адбылося.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Irdorath.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/01/2019-01-15_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства