viasna on patreon

«Віцебская вясна» абвясціла імёны Абаронцаў правоў чалавека – 2018  

2019 2019-01-15T07:28:11+0300 2019-01-16T10:27:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/human-rights-vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падсумоўваючы вынікі мінулага году, рэдакцыя самага ўплывовага праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласці - "Віцебская Вясна" - адзначыла заслугі як асобных актывістаў, гэтак і арганізацый ды грамадзянскіх ініцыятыў у прасоўванні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне.

У спісе прэтэндэнтаў на званне «Абаронца правоў чалавека году» значылася з два тузіны кандыдатаў. З іх журналісты і праваабаронцы, што супрацоўнічаюць з ВВ, выбралі пераможцаў у дзесяці намінацыях.

Варта згадаць, што большасць з тых, хто сталі пераможцамі, ня ёсць так званымі прафесійнымі праваабаронцамі або сябрамі праваабарончых арганізацый. Сярод Абаронцаў правоў чалавеку году паводле Віцебскай вясны – грамадскія актывісты, журналісты, палітыкі і нават былыя вязні, якія ў сваёй дзейнасці выявілі неабыякавасць да патрэбаў тых, хто побач, ды прасоўвалі каштоўнасці правоў чалавека і ў рэгіёне, і ва ўсёй Беларусі.

Вось спіс Абаронцаў правоў чалавека – 2018:

Міхаіл Жамчужны, Віцебск. Намінацыя «За мужнасць, выяўленую ў абароне правоў чалавека».

Васіль Берасьнеў, Ворша. Намінацыя«За ўнёсак у абарону правоў чалавека і развіццё праваабарончага руху».

Арт-прастора VZAP, Віцебск. Намінацыя«За разьвіццё традыцыяў абароны правоў чалавека сярод моладзі і ўнёсак у праваабарончую адукацыю».

Павал Левінаў, Віцебск. Намінацыя «За экспэртную дзейнасць у галіне правоў чалавека».

Мікола Шарах, Полацак. Намінацыя«За адстойванне правоў чалавека ў судзе».

Алан Сьміт, Лёндан, Вялікая Брытанія. Намінацыя«За абарону вязьняў».

Зьміцер ЛупачТацяна Смоткіна, Глыбокае. Намінацыя «За журналісцкую дзейнасць у прасоўванні каштоўнасцяў правоў чалавека».

Актывісткі аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Ірына ЗахараваТацяна СевярынецАлена ШабуняАлена Янушкоўская, Віцебск. Намінацыя «За дзейнасць у абароне сацыяльных правоў і інтарэсаў мясцовых супольнасцяў».

Бітлз-клюб «Паддашак», Віцебск. Намінацыя «За абарону правоў чалавека сродкамі культуры і мастацтва».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства